радыцыям, якія маюць высокую духоўную падпітку, суджана вечнае жыццё. Штогод Нацыянальны санктуарый Маці Божай Будслаўскай прымае пілігрымаў на самае адметнае яго храмавае свята. Прыпадае яно на пачатак ліпеня. І людзі старэйшых пакаленняў расказваюць сваім нашчадкам, як у самыя змрочныя часы бязвер’я вернікі збіраліся перад зачыненымі дзвярыма храма. І над старадаўнім Будславам, назва якога благаславёная Божай маці, над векавым сасняком, трымаючым у сваіх зялёных абдоймах слыннае паселішча, гучала малітва. Дзякуючы ёй, касцёл выстаяў у час вайны, перажыў ваяўнічыя памкненні прыхільнікаў атэізму – і расчыніў дзверы, запрашаючы пад свае сутарэнні ўсіх, хто дбае аб выратаванні душы і неўміручасці хрысціянскай веры.
Слава цудадзейнага храма, ахінутага покрывам каранаванай апякункі Беларусі, жыве далёка за межамі нашай Айчыны. Таму ў касцёльнае свята яго наведваюць не толькі пілігрымы з каталіцкіх парафій краіны, але і вернікі з усёй Еўропы. Высокая вера не мае нацыянальных межаў. Гэта яшчэ раз даказала свята ў Будслаўскім касцёле, якое прыйшлося на канец мінулага тыдня. Урачыстасці распачаліся ў пятніцу, з прыходу пешых пілігрымаў. Увечары для іх адбылася імша, якую ўзначаліў Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Ёй папярэднічала традыцыйная працэсія са свечкамі. Яна, стаўшы традыцыйнай, штогод абарачаецца ў маштабнае шэсце, ўслаўляючае ласку Маці Божай, яе міласэрнасць і любоў.
Фэст завяршыўся ўрачыстай імшой на наступны дзень. Плошча перад храмам, акаляючы парк не змаглі змясціць усіх вернікаў. Яны расцякліся па вуліцах пасёлка, над якім зноў гучалі словы святой малітвы. У свяце ўдзельнічалі біскупы Беларусі і прадстаўнікі свецкай улады на чале са старшынёй Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Барысам Батура, дыпламатычныя місіі.
З гонарам за сваю вілейскую парафію хочацца адзначыць уражальнае выступленне хору нашага касцёла Чырвонага Крыжа, які ўжо не першы год з’яўляецца своеасаблівай творчай аздобай будслаўскага свята. У наступным годзе будзе адзначаны 400-гадовы юбілей прысутнасці абраза Маці Божай у Будславе.
Марыя КУЗАЎКІНА. Фота аўтара




