Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Школьнікі з Мядзельскага раёна наведалі Вілейскі каледж

У мінулую суботу нашымі гасцямі сталі школьнікі з суседняга Мядзельскага раёна. Стала ўжо традыцыяй, што вучні выпускных класаў у прафарыентацыйных мэтах наведваюць Вілейскі каледж, знаёмяцца з майстрамі і выкладчыкамі, прысутнічаюць на спецыяльна для іх арганізаваных майстар-класах. Усё гэта дапамагае ім нейкім чынам вызначыць арыенціры ў сваім жыццёвым выбары. Некаторыя ўжо задумваюцца: а ці не з гэтай навучальнай установы зрабіць свае першыя крокі ў самастойнае жыццё?

Чарговы гасцявы візіт у нашу навучальную ўстанову, напэўна, зацвердзіў іх у такой думцы. Пачаўся ён з майстар класа па прыгатаванню бліноў, які арганізавала для гасцей майстар вытворчана навучання Галіна Багурова. Літаральна праз колькі хвілін, апрануўшы спецадзенне, госці самі кухарылі ў сталовай. А пасля дружна прадэгуставалі зняты з патэльні прадукт.

Наступнай кропкай візіту стаў рэсурсны цэнтр каледжа. Хлопцаў боль цікавілі ўмовы падрыхтоўкі будучых вадзіцеляў і аўтаслесараў, а дзяўчаты доўга не маглі пакінуць швейную майстэрню. Назіралі за адмысловай работай нядаўна набытай каледжам вышывальнай машынкі. МайстарТаццяна Арцём дэманстравала неабмежаваныя магчымасці камп’ютарнай праграмы. Каб вышыць узор, трэба толькі націскаць адпаведныя кнопкі на дысплеі.

А ў вучэбнай цырульні “Лада” мядзельскія школьнікі назіралі, як спрытна чаруюць іх амаль што аднагодкі над прычоскамі кліентаў. Некаторым, напэўна, захацелася ўбачыць сябе ў падобнай ролі. ..

Адметнае ўражанне пакінула наведванне бібліятэкі каледжа. Госці азнаёміліся з новымі выставамі, адна з якіх змяшчае публікацыі аб родным краі ў папулярным выданні –часопісе “Союзное государство”. Другая-расказвае аб мінулым і сённяшнім нашай раённай         газеты. Госці гарталі старыя газетныя падшыўкі, знаёміліся з падзеямі сямідзесяцігадовай даўнасці. Усе заўважылі, наколькі адрозніваюцца па стылю журналісцкія матэрыялы і які вялізны крок наперад зрабіў сам газетны дызайн.Сёння большасць газетных нумароў выдаюцца ў поўнаколерным выкананні.

Клуб “ Юны журналіст” Вілейскага дзяржаўнага каледжа

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 147 queries