Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Школа №3 – самая актыўная на Міншчыне

Напрыканцы лістапада з самага вялікага інтэрактыўнага ўроку ў краіне распачаўся другі этап Рэспубліканскага конкурсу для навучэнцаў 10 – 11 класаў, які арганізуе сумесна з Міністэрствам адукацыі кампанія «Вэлком». Сацыяльна-адукацыйны праект «velcomYOUTH» разлічаны на старшакласнікаў і прадугледжвае правядзенне серыі майстар-класаў па фарміраванні навыкаў у школьнікаў па падрыхтоўцы і правядзенні прэзентацый, прамоўніцкім мастацтве і майстэрстве лідара.

У кожнай вобласці галоўнымі ўдзельнікамі сацыяльна-адукацыйнага праекта сталі школы і гімназіі, вучні якіх праявілі найбольшую актыўнасць падчас рэгістрацыі для ўдзелу у Рэспубліканскім конкурсе для старшакласнікаў. Вучні 10-х і 11-х класаў з гэтых навучальных устаноў далучыліся да прамой трансляцыі ў сваіх школах – у шосты школьны дзень разам з настаўнікамі яны змаглі паглядзець майстар клас у прамым эфіры і задаць свае пытанні вядучаму. З Мінскай вобласці больш за 230 школьнікаў прысутнічала на мерапрыемстве ў Мінску і больш за 800 школьнікаў па ўсёй краіне глядзелі прамую трансляцыю непасрэдна ў сваіх школах. Арганізацыйны камітэт, падводзячы вынікі збору заявак ад удзельнікаў конкурсу, вызначыў, што аднымі з самых актыўных на гэтым этапе былі вучні сярэдняй школы №3 г. Вілейкі. За гэта школа атрымала тэлевізійную панель, якую ўсталявалі для агульнага карыстання ў чытальнай зале школьнай бібліятэкі.

участники проекта "velcomYOUTH"

– Нашы вучні праявілі вельмі вялікую актыўнасць, за што і былі ўзнагароджаны, – распавёў дырэктар школы Мікалай Гіро. – Большая частка школьнікаў сабралася непасрэдна ў школе падчас правядзення інтэрактыўнага ўроку, а хтосьці змог падключыцца да трансляцыі дома.

У дзень правядзення майстар-класа навучэнцы даведаліся, як прэзентаваць сваю ідэю, як пабудаваць выступленне, як зацікавіць аўдыторыю, як дабіцца стройнай і лагічнай структуры прэзентацыі. Распавёў пра гэта вядучы першага майстар-класа Дзмітрый Смірноў, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнес-трэнер і генеральны прадзюсар радыё Бі-Эй. З прывітальным словам да ўдзельнікаў праекта звярнуўся і Крысціян Лаке – галоўны тэхнічны дырэктар кампаніі «Вэлком». «Наша будучыня – за такой моладдзю, як вы! Менавіта таму мы запусцілі гэты праект разам і просім вас працаваць у ім з той жа адкрытасцю, якую вы ўжо праявілі. Рухайцеся наперад, будзьце лідарамі свайго пакалення і дапамажыце нам, дарослым, справіцца з гэтым рытмам, а, магчыма, і паскорыць яго. Але ўсё пачынаецца з навучання. У навучанні, перш за ўсё, неабходна жаданне вучыцца, неабходна памятаць, што ёсць рэчы, якія трэба не толькі ведаць, але і ўмець выкарыстоўваць практычна. Спадзяемся, наш праект дапаможа вам, але ўсё у вашых руках», – адзначыў топ-менеджар кампаніі. Дарэчы, адметнасцю гэтага сацыяльна-адукацыйнага праекта з’яўляецца тое, што ўся камунікацыя ад падачы заяўкі да прэзентацыі праекта ў фінале вядзецца на беларускай мове.

Сваю актыўнасць вучні школы № 3 праявілі і пры выкананні заданняў падчас інтэрактыўнага ўроку. Так, адным з заданняў было за 5 хвілін прапанаваць школе перафарбаваць усе сцены, прычым гэта абгрунтаваць і распавесці, чаму менавіта выбраны той ці іншы колер. У выкананні гэтага задання было вызначана дзве найлепшыя прапановы: з Жодзіна і Вілейкі. І пераможцам ў выніку была выбрана вучаніца 10 «Б» класа сярэдняй школы №3 г. Вілейкі Юлія Жук.
– Заданне мы прадумвалі разам усёй школой, – адзначыла Юля Жук. – Кожны мог прапанаваць свае ідэі. Мы выбралі колер, які павінен станоўча ўздзейнічаць і на зрок, і на эмацыйны стан навучэнцаў. У выніку ўсё абгрунтавалі, нават прапанавалі, што перафарбаваць сцены змогуць непасрэдна самі школьнікі, працуючы ў школьных брыгадах на канікулах. Усё гэта апісалі за 5 хвілін і даслалі.

Падарункам за актыўнасць Юлі Жук стала партатыўная калонка, якую ёй ўручыў дырэктар школы ад арганізатараў конкурсу. Ну а зараз навучэнцы школы №3 рыхтуюцца да наступнага этапа, які пройдзе ўжо ў гэту суботу. Два наступныя майстар-класы «Майстэрства выступлення» і «Майстэрства лідара» будуць праведзеныя 8 снежня і 12 студзеня. Пасля заканчэння адукацыйнай праграмы праекта з 20 студзеня па 20 лютага 2019 года ўдзельнікам конкурсу неабходна будзе рэалізаваць сваю ідэю: падрыхтаваць і правесці нефармальнае адукацыйнае мерапрыемства: майстар-клас, дэбаты ці дыскусію па абранай тэме свайго праекта. Аўтары самых значных, сучасных і арыгінальных праектаў трапяць у лік 10 фіналістаў. Усе фіналісты могуць атрымаюць прызы – мабільныя тэлефоны, а трое з пераможцаў (па адным у кожным кірунку конкурсу) будуць запрошаныя на мерапрыемства ў Аўстрыю.

Сяргей ГАНЧАР.

Фота Веранікі ШАБЕЛЬНАЙ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 144 queries