Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Шанаваць мову і культуру – справа маладых

Першы сакратар Мінскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Кірыл Шык наведаў першасную  арганізацыю саюза моладзі Нарацкай сярэдняй школы.

Навучэнцы ўстановы адукацыі правялі для госця экскурсію па школьным краязнаўчым музеі. Амаль усе яго экспанаты сабраны на тэрыторыі вёскі і ў ваколіцах аграгарадка Нарач. Дарэчы, многія экспанаты, якія сёння складаюць музейную экспазіцыю, знайшлі самі вучні, а кіраўніком краязнаўчай дзейнасці з’яўляецца настаўнік гісторыі Міхаіл Кучко.

Пазнаёмілі навучэнцы госця і з дзейнасцю сваёй першаснай арганізацыі. Урачыстым стаў момант уручэння першым сакратаром Мінскага абласнога камітэта моладзевых білетаў ГА «БРСМ» юнакам і дзяўчатам. Граматай Мінскага абкама ГА «БРСМ» была адзначана Надзея Лапінская – кіраўнік узорнага драматычнага тэатра «Ялінка».

– Галоўнае для сябра Беларускага Рэспубліканскага саюза моладзі – імкненне быць карысным для сваёй краіны, рабіць добрыя справы, любіць Радзіму, – на гэтым зрабіў акцэнт Кірыл Шык, звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы.

Не менш цікавае мерапрыемства адбылося і ў Вілейскай гімназіі №1 «Логас», дзе першы сакратар Мінскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» таксама сустрэўся з моладзевым актывам установы адукацыі. З юнакамі і дзяўчатамі Кірыл Шык правёў цікавую і пазнавальную віктарыну, прысвечаную роднай мове, гісторыі свайго края, знакамітым беларусам і іх ролі ў развіцці нашай краіны. Усе адказвалі на пытанні з энтузіазмам, а самыя актыўныя былі адзначаны памятнымі падарункамі – кнігамі беларускіх аўтараў і каляровымі паштоўкамі. Шанаваць родную мову і культуру, ведаць імёны славутых землякоў і памятаць пра Радзіму, куды б ні закінула жыццё – такім было пажаданне ўсім удзельнікам сустрэчы.

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота прадстаўлена Анастасіяй Чарняўскай

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 29 queries