Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Сертыфікат на азеляненне школы №3 падарылы выпускнікі 2009 года

Ад школьнага парога ў кожнага – свая дарога. Дарога ў дарослае самастойнае жыццё. Кожны выпускнік, не важна, у якім годзе ён скончыў школу, захоўвае ў сэрцы дарагія ўспаміны пра той маленькі сусвет, імя якому – школа. Здаецца, немагчыма вярнуцца ў мінулае. Але ёсць у лютым адзін дзень, калі ажыццявіць гэта магчыма.

У мінулую суботу на вечар сустрэчы ўсе школы запрасілі сваіх выпускнікоў. Не стала выключэннем і трэцяя гарадская школа. Шумна, шматлюдна і ўрачыста было ў фае і ў актавай зале школы. Былыя гарэзлівыя хлопчыкі і дзяўчаты сёння – самастойныя людзі. Яны прыйшлі, каб убачыцца зноў, сустрэцца з настаўнікамі, расказаць пра свае поспехі. З традыцыйным прывітальным словам да прысутных звярнуўся дырэктар школы Мікалай Гіро. У адказ выступалі і выпускнікі розных гадоў, а потым была святочная праграма. Прыемнай нечаканасцю стаў падараваны школе выпускнікамі 2009 года сертыфікат на азеляненне. Людзям, якія клапоцяцца пра тое, каб тэрыторыя школы радавала вока ўвесь год прыгажосцю, такі падарунак прыйшоўся даспадобы.
Шмат дарог ад школьнага парога… Сярод іх – тая, па якой заўсёды можна вярнуцца, каб сказаць дзякуй сваім настаўнікам і зноў сустрэцца са школьнымі сябрамі.

Таццяна ШАРШНЁВА.
Фота з сайта ўстановы адукацыі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 145 queries