Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Селішча адсвяткавала

Звонкімі фанфарамі ды вясёлым запрашэннем пачалося свята  ў Селішчы. Увесь аграгарадок – ад старога да малога – сабраўся на вясёлае дзейства. Што і казаць, падобнае мерапрыемства – добрая падстава сустрэцца з блізкімі, знаёмымі, сябрамі – усімі тымі, чые карані тут, у гэтай зямлі.  Асаблівы настрой звычайна пануе на падобных святах – настальгічна-светлы, і ўражанні застаюцца вельмі цёплыя. Нібыта нябачная машына часу пераносіць чалавека ў гады дзяцінства. І наплываюць успаміны, узгадваюцца аднавяскоўцы, многія з якіх ужо адышлі ў свет іншы. Памятаецца ўсё да драбніц, бо чалавек душою і сэрцам заўсёды там, дзе нарадзіўся і рос. І гэтая сувязь з маленькай радзімай дае сілы ствараць, натхняе, напаўняе жыццё асаблівым сэнсам.

свята старшыня Вязынскага сельвыканкама Ігар Судніковіч. Сам з кагорты тых, пра якіх гавораць «дзе нарадзіўся, там і прыгадзіўся», Ігар Міхайлавіч знайшоў цёплыя і душэўныя словы для землякоў. А затым пачалося самае важнае – ушанаванне селішчанцаў, самага галоўнага багацця гэтага краю. Пачалі з падзякі тым, хто ў грозныя ваенныя гады адстаяў мір для будучых пакаленняў. Урэшце, у Селішчы ёсць тыя, хто памятае ліхалецце. Гэта Ганна Афанасьеўна Плакса, Паліна Рыгораўна Ігнатовіч, Васіль Іванавіч Шыцік, якія ўжо размянялі дзявяты дзясятак гадоў. Радуе, што ёсць у населенага пункта і будучыня: за 2015-2016 гады тут нарадзілася дзевяць дзетак – іх таксама назвалі і павіншавалі. Мнагадзетныя сем’і, юбіляры, сямейныя пары, якія разам ідуць па жыцці ўжо многа гадоў – усе яны таксама былі адзначаны на свяце. Добрыя словы і шчырыя пажаданні знайшліся і для людзей розных прафесій: даярак, паляводаў, механізатараў, настаўнікаў, медработнікаў, сувязістаў, будаўнікоў, прадстаўнікоў лясной гаспадаркі, культработнікаў… Гэтыя людзі пішуць гісторыю Селішча сёння. Пішуць годна і сумленна.
Самым яркім упрыгожваннем свята былі выступленні самадзейных артыстаў. Як мясцовых, так і іх калег з вязынскага, ільянскага, даўгінаўскага сельскіх Дамоў культуры, з Вілейкі. Артысты – дарослыя і зусім юныя – паланілі гледачоў сваім талентам і, безумоўна, запомніліся. Што і казаць, цудоўнае мерапрыемства падрыхтавалі селішчанскія культработнікі, падарылі сваім землякам добры настрой і свята душы. Асаблівая падзяка выказвалася кіраўніцтву ААТ “Новая Вілія” (і асабіста А. А. Пра-ташчыку).
Ірына БУДЗЬКО.
Фота прадастаўлена Селішчанскім сельскім клубам

DSC_0124 DSC_0111 DSC_0116

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 132 queries