Кацярына Цярпіцкая не першы ўборачны сезон дапамагае камбікормаваму заводу прымаць збожжа ад сельгаспрадпрыемстваў Вілейшчыны. Студэнтка педуніверсітэта імя Максіма Танка, будучы матэматык, ведае кошт хлеба і пасцігае яго не ля магазінных паліц. А менавіта тут, на кузавах цяжкагружаных аўтамабіляў, якія вязуць на захоўванне і перапрацоўку зерне новага ўраджаю. Апускаючы металічны стрыжань у разгорнутую збожжавую варонку, Кацярына лоўка адбірае пробы, напаўняючы вядзерца шчодрым дарункам жніўных палеткаў. Абаяльная ўсмешка – гэта яе дарунак тым, хто дастаўляе сюды збажыну.
На вагавой камбікормавага – «МАЗ» з райаграсервісу, за рулём – Аляксандр Садоўскі. Першыя аналізы паказваюць 16,8 працэнта ўтрымання вільгаці. Прыйдзецца прапускаць збожжа праз сушылку. Гэта акалічнасць некалькі засмучае брыгадзіра Леакадзію Івашкевіч, якая суправаджае аўтамабіль. Тым больш, што ў папярэдніх рэйсах зерне адпавядала патрэбным кандыцыям.
– Мы аднымі з першых пачалі ўборку, – канстатуе брыгадзір падсобнай гаспадаркі «Дружба». – Ураджайнасць радуе. Галоўнае цяпер – убраць тое, што вырашчана.
Марыя КУЗАЎКІНА
Фота аўтара
Рэйсы сустракаюць усмешкай
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов




=) *IN LOVE*