Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Прэміямі і падзячнымі лістамі адзначаны лепшыя працаўнікі жывёлагадоўлі на Вілейшчыне

Удзяляць большую ўвагу працаўнікам сяла, занятым у жывёлагадоўлі аграпрамысловага комплексу, – гэта галоўная мэта рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Наш жывёлавод», якая праходзіць у краіне. Што і казаць, заслужылі вяскоўцы такой увагі, сваёй нялёгкай працай заслужылі.

На днях у рамках акцыі на Вілейшчыну наведаўся галоўны тэхнічны інспектар працы Аляксандр Мотуз, які выканаў прыгожую місію: уручыў падзячныя пісьмы і грашовыя прэміі Мінскага абласнога камітэта прафсаюзаў АПК лепшым працаўнікам жывёлагадоўлі ААТ «Нарачанскія зоры». Былі адзначаны аператары машыннага даення малочнатаварных фермаў «Нарач» і «Канстанполле» Вольга Ардаш і Марыя Ляошка, а таксама жывёлавод малочнатаварнай фермы «Бараўцы» Аляксандр Ільін.

Не застаўся ў баку ад акцыі і раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу: галоўны бухгалтар райкама Марына Горбач уручыла прэміі яшчэ пяці працаўнікам жывёлагадоўчай галіны «Нарачанскіх зораў».

Ірына БУДЗЬКО.

Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 134 queries