Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Педагог з Вілейскага раёна адзначыла 90 год

25 студзеня споўнілася 90 год нашай любімай Любові Аляксееўне Траццяковай. Я вяду аповед пра добрага чалавека, слаўнага педагога, клапатлівую матулю і бабулю ад імя ўсіх членаў нашага сацыяльнага пункта, ад выпускнікоў Вязынскай школы, якія ўспаміналі сваю першую настаўніцу добрым словам на вечары сустрэчы.

Любоў Аляксееўна падарыла многа сонца і цяпла сваім вучням, «была для іх сапраўднай мамаю, настаўніцаю першай самай-самаю». У мяне засталіся добрыя ўспаміны пра Любоў Аляксееўну, бо нам прыйшлося ісці разам па жыцці. Прыгадваю, як мы з ёй рыхтавалі вучняў да ўступлення ў акцябраты і піянеры. Тады я пачынала працаваць старшай піянерважатай.
Не ведала спакою ў працы.

Пасля ўрокаў – да свята рыхтавацца
Было прывычнай, захапляльнай справай,
Рабілася ўсё чэсна, не для славы.

Я рада, што першай настаўніцай у маіх дзяцей Наталлі і зяця Сяргея Грышана была Любоў Аляксееўна. Яны помняць яе цікавыя ўрокі і добрыя справы ў пазаўрочны час. «Нам радасна было вучыцца, а пасля ўрокаў займаліся любімай справай: рыхтаваліся да розных класных і школьных мерапрыемстваў, рыхтавалі касцюмы казачных герояў, падарункі для мам і бабуль, спявалі песні, танцавалі. Мы адчувалі любоў да нас нашай настаўніцы. Такое не забываецца».

Нялёгкім быў жыццёвы шлях Любові Аляксееўны. Аб гэтым яна прыгадвае ў сваім гістарычным даследванні «Мая маленькая радзіма». Колькі душы і цяпла ўкладвае яна ў апісанне сваёй роднай вёсачкі Мышкавічы Крычаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Звыш 50 год Любоў Аляксееўна жыве ў Вязыні, а ўсё марыць аб сваёй малой радзіме. «Моя деревенька – это была наша радость, кормилица, наши успехи и надежды. До войны насчитывалось там 120 домов, расположенных буквой Т. Справа – река Чёрная Натопа, которая впадает в реку Сож в Кричеве, а слева – лес и железная дорога. Ребятишки нашего села с радостью встречали и провожали поезда, махали вслед своими ручонками, собирая ягоды и грибы».

Настальгічныя ўспаміны Любові Аляксееўны кранаюць душу. З падрабязнасцю прыгадвае яна вобразы роднага краю, той вадзяны млын, тарфяны завод, невычарпальныя запасы торфу, які здабывалі ўручную і забяспечвалі палівам увесь свой рэгіён. Гэта была вялікая грашовая падмога для жыхароў вёскі.

З любоўю прыгадвае Любоў Аляксееўна сваю маму. Нялёгка было ёй расціць трох дачок адной. Бацька пакінуў сям’ю, яго накиравалі ў другі калгас, а маці за ім не паехала, пашкадавала бабулю. Затое бабуля і дзядуля для трох сястрычак былі і мамаю, і татам. Яны шмат працавалі, слылі ў вёсцы сумленнымі і добразычлівымі, карысталіся павагай сярод людзей. Як ні цяжка жылося, а ўспаміны пры дзіцячыя гады і сёння салодзяць душу. «Сколько было радостей и смеха, улыбок! Мы купались подолгу, затем лепили из песка домики, зверюшек, птичек, бабочек. Приглашали к себе в гости детей из соседней Дубровки. Угощались, чем могли».

Перад вайной усе хутары сталі зносіць у вёску. Вось тады і надбудавалі «шапку» над вёскай, атрымалася літара Т. Хоць хутаранам не вельмі хацелася сяліцца ў вёсцы, але яны аказаліся шчаслівейшымі. Вось гэту «шапку» і не спалілі немцы пры адступленні восенню 1943 года. А цэнтр – стрыжань вёскі – поўнасцю згарэў. Цудам не згарэла пачатковая школа. Любоў Аляксееўна прыгадвае той дзень, страшны, хвалюючы: «Светило яркое солнце. Птицы бесконечно подавали свои голоса. Вдруг слышим громкий гул машин вдали. В деревню ворвались озверелые фашисты на своих мотоциклах. Страшилище, а не люди. Сразу побежали в сараи и начали душить кур, забирали свиней, а потом и коров, не спрашивая ни у кого. Начальство поселилось в нашем доме (мой дедушка Иван Александрович построил огромный дом с большими окнами и верандой). А нас выселили. Немцы добычу вечером варили, пекли, жарили и ели с наслаждением, громко смеялись, пели свои песни, играла музыка, веселились. А утром заставили собраться всем жителям деревни около школы. Приказали снять портрет Сталина парню-танкисту (его реабилитировали по состоянию здоровья). Он крикнул: «Да здравствует Иосиф Виссарионович Сталин!» И посыпались на него пули с автомата. Люди бросились врассыпную. Фашисты стали стрелять вверх, вернули всех. И переводчик продолжал читать приказ Гитлера о жестоких расправах над народом за неподчинение».

Ужо 75 год прайшло, як была вызвалена Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Але злачынствы ворага Любоў Аляксееўна памятае і сёння. На сустрэчах з вучнямі Вязынскай школы не раз успамінала пра лёс сваёй малой радзімы ў гады вайны і пасляваенны час, не менш лёгкі, бо прыйшлося жыць у зямлянках, якія самі збудавалі.

Ніколі не скардзіцца Любоў Аляксееўна на такі цяжкі перыяд жыцця, бо ведае, што не адной ёй прыйшлося такое перажыць. Але людзі выстаялі і перамаглі, каб будаваць новае жыццё.
І сапраўды, Любоў Аляксееўна шчаслівы чалавек. Разам са сваім Фёдарам Агеевічам Тарасенкам удзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне, працавалі да пенсіі настаўнікамі ў Вязынскай школе. «Всё успели сделать: построили свой дом, посадили деревья, родили двух дочерей (Тамару и Наташу), которые пошли по нашим стопам и работают в Минске до сих пор. Умер мой дорогой и любимый человек Тарасенко Фёдор Агеевич в 2007 году, а я продолжаю жить и не тужить, поддерживаю связь с нашими вязынскими волонтёрами».

Жыццё Любові Аляксееўны з’яўляецца прыкладам для ўсіх нас, як трэба жыць, змагацца за жыццё і любіць людзей. Яна нястомная і сёння ў задумах, уносіць цікавыя прапановы для работы нашага сацыяльнага пункта. Зараз зімуе ў дачкі Тамары. У сакавіку вернецца ў Вязынь, каб зноў садзіць градкі, даглядаць кветкі, дарыць іх людзям.

Паважаная Любоў Аляксееўна! Мы любім Вас і даражым Вамі. Жадаем здароўя на ўвесь Ваш век. А аптымізму ў Вас хапае. У сакавіку мы сустрэнемся з Вамі, каб зноў падзяліцца сваімі справамі і паслухаць Вашы парады. Да сустрэчы!

Раіса ФІЛІСТОВІЧ, кіраўнік сацыяльнага пункта аграгарадка Вязынь.
Фота прадстаўлена аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 33 queries