Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Памятаюць і шануюць

У Любанскім сельсавеце нядаўна ўзгадвалі свайго знакамітага земляка Уладзіміра Субача, майстра разьбы па дрэве, чаканкі, інкрустацыі. Ужо некалькі гадоў, як няма Уладзіміра Лукіча на гэтым свеце, але жыве тварэнне яго працавітых рук і, здаецца, выпраменьвае цеплыню, грэе.
Дырэктар Каловіцкага Дома майстроў Тамара Бурко – чалавек неабыякавы і апантаны – арганізавала выставы памяці Уладзіміра Субача. Працавалі яны ў Каловіцкім Доме майстроў, у Любанскім культурна-адукацыйным цэнтры і ў Доме рамёстваў у Ізбіно.
– Уладзімір Лукіч быў родам з Більцавічаў, а яго жонка, Марыя Вікенцьеўна, – з нашых Каловічаў, – расказвае Тамара Бурко, – таму людзі з усіх навакольных вёсак іх добра ведалі і ведаюць. Выставу у Доме майстроў адкрыла старшыня Любанскага сельскага Савета Ганна Дзёміна. З задавальненнем прыходзілі людзі, каб яшчэ раз паглядзець на работы майстра, якія прадаставілі яго жонка і дачка. Колькі харошых слоў пра Уладзіміра Лукіча пачулі! І пра яго нялёгкае дзяцінства прыгадвалі, і пра рукі залатыя, і пра характар добры… Прыходзілі паглядзець і школьнікі. Адзін любанскі хлапчук,уразіўшыся ўбачаным, прызнаўся: «Хачу таксама стаць разьбяром».
Ці не гэта галоўная ацэнка творчасці майстра? І нават толькі дзеля гэтага, падумалася, варта арганізоўваць такія мерапрыемствы, якія праводзіць Тамара Бурко. Каб памяталі і шанавалі…
Ірына БУДЗЬКО

Выставка

Выставка
Выставка
Выставка
Выставка

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries