Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

От колледжа до Академии управления при Президенте

Так яно атрымалася ў героя гэтай публікацыі – майстра транспартнага цэха вілейскага хлебазавода Дзмітрыя Кажанава. Урэшце, прафесію ён абраў сабе сапраўды мужчынскую – гэта ім, прадстаўнікам моцнай паловы чалавецтва, лепш удаецца разбірацца з рознымі механізмамі. Скончыўшы сярэднюю школу № 1, хлопец паступіў вучыцца ў Маладзечанскі політэхнічны каледж.

Пасля вучобы прыйшоў на хлебазавод, пачаў працаваць слесарам па рамонту абсталявання. Работа была па душы, калектыў таксама прыязна адносіўся да маладога працаўніка. Кіраўніцтва і старэйшыя калегі адзначалі: хлопец талковы, надзейны і тэхніку ведае і любіць.
– Разумею, што ў сучасным свеце без ведаў нельга і што набыты ў каледжы запас трэба папаўняць, – падзяліўся Дзмітрый Кажанаў. – Таму паступіў на завочнае аддзяленне Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта харчавання. Закончыў і гэту ўстанову, а цяпер вучуся ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце. І працую на прадпрыемстве, чым вельмі задаволены. Цяга да механізмаў у мяне была заўсёды, а тут за гэта і адказны – за ўтрыманне ў належным стане транспарту, за яго рамонт і эксплуатацыю.
Дзмітрый задаволены тым, як склалася яго жыццё. Любімая работа, сям’я, у якой падрастае двухгадовая дачушка, вучоба, ніякіх праблем з жыллём. Што яшчэ трэба маладому чалавеку? Жыві, радуйся і расці ў прафесіянальным плане. Так у Дзмітрыя і атрымліваецца, што адзначае і кіраўніцтва хлебазавода. «Чалавек дастойны, – рэзюмаваў дырэктар прадпрыемства Анатоль Сяргей, – інакш наш калектыў не даверыў бы яму прадстаўляць завод і раён на народным сходзе».
З якімі пачуццямі едзе на форум, пра што хоча пачуць?
– У першую чаргу – пра мадэрнізацыю вытворчасці, – дзеліцца Дзмітрый Кажанаў. – Менавіта ад гэтага, думаю, залежыць, якім будзе эканамічнае становішча ў краіне. Так, на прадпрыемствах-гігантах, як ведаем са сродкаў масавай інфармацыі, многае робіцца ў гэтым накірунку. А вось каб і на драбнейшыя прадпрыемствы звярталася належная ўвага, а калі трэба – і дапамога ім аказвалася.
Імпануе віляйчаніну, што і ён, 28-гадовы чалавек, будзе мець голас у той усенароднай нарадзе, на якой будзе ісці гутарка пра далейшае сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны. Гэта надзвычайна адказна, цікава і ганарова.
Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 132 queries