Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

Неабыякавы жыхар прапануе зрабіць сімвалам Вілейскага раёна чайку

З вялікай адказнасцю, прыняўшы да ўвагі прапанову грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны»  Вілейскаму раёну і прапанову рэдакцыі газеты «Шлях перамогі» да нас, неабыякавых жыхароў Вілейшчыны, выбраць птушку-сімвал нашай мясцовасці, згодна з выбарчым спіскам, складзеным кампетэнтным арганізацыйным камітэтам Вілейскага раёна ў галіне турызму і арніталогіі, з той жа адказнасцю хачу сказаць наступнае.

Усе восем птушак, прапанаваных арганізацыйным камітэтам, гняздуюць і лётаюць над усімі раёнамі нашай вобласці, над суседнімі абласцямі і гарадамі. Якая ж тут адметнасць? Каб убачыць сініцу ці ластаўку, няма патрэбы выходзіць з хаты, які ж тут турызм? Каб не быць многаслоўным, разважаю лагічна і прапаную.

чайка

Што самае адметнае і цікавае для турыстаў у нашым раёне? Вілейскае вадасховішча, прыгажэй – Вілейскае мора. Ці лётаюць над ім якія птушкі? Лётаюць, нават плаваюць – качкі і рачныя чайкі. Можа, ёсць сярод іх рэдкія і адметныя? Ёсць! Чайкі. Жывуць  недзе на вадасховішчы, а лётаюць (харчуюцца) і над Віліяй каля горада. Гартаю Энцыклапедыю прыроды. Бачу. Сярод некалькіх відаў ёсць адна, МАЛАЯ – рэдкая, занесеная ў «Чырвоную кнігу БССР», заўважана на Вілейскім вадасховішчы. Хоць малая, ды  ўдалая – прапаную.

Анатоль КАПЦЮГ, неабыякавы пенсіянер раёна.
Фота прадстаўлены аўтарам

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 44 queries