Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Назначаны новы дырэктар Вілейскай гімназіі № 1 «Логас»

Па інфармацыі аддзела адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама 8 лістапада 2016 года дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Вілейская гімназіі № 1 «Логас» прызначаны Аляксандр Воўк, у сувязі з тым, што былы дырэктар гімназіі Наталія Жыбуль стала дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі шостага склікання.

Нарадзіўся Аляксандр Іванавіч Воўк у 1982 годзе ў горадзе Даўгаўпілс, Латвія.

У 2005 годзе па спецыяльнасці гісторык скончыў Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава, у 2013-м – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, па спецыяльнасці дзяржаўнае і мясцовае кіраванне.

Аляксандр Воўк працаваў у Сенненскай сярэдняй школе, затым быў прызначаны галоўным спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы Сенненскага райвыканкама.

З 2013 года жыве ў Вілейцы, да назначэння на пасаду працаваў дырэктарам дзяржаўнай установы адукацыі «Асіпавіцкі навучальна–педагагічны комплекс дзіцячы сад – базавая школа».

Абавязкі кіраўніка асіпавіцкай школы часова выконвае намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Людміла Каўрус.
Сяргей ГАНЧАР

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 170 queries