Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Наша Маша. Так ласково называют вилейского почтальона Марию Матейкович

Так называюць паштальёна Марыю Мацяйковіч віляйчане, якіх яна абслугоўвае. Пра гэта расказала, патэлефанаваўшы ў рэдакцыю, пенсіянерка Ганна Наркевіч.

– Сямнаццаць гадоў працуе на нашым участку Марыя Вікенцьеўна, – расказала Ганна Віктараўна. – Жывём мы ў мікрараёне «Воўкаўшчына», і ўчастак у нашага паштальёна вельмі вялікі. Паспрабуй тут абыдзі ўсе вуліцы, асабліва ў непагоду… Няпроста. Аднак Марыя Вікенцьеўна на цяжкасці не наракае, заходзіць да людзей заўсёды ў добрым настроі і з усмешкай, дзелячыся сваім пазітывам з намі. Заўсёды знойдзе хвілінку, каб пагутарыць з чалавекам, выслухаць, нешта параіць. Таму чакаем мы нашу Машу заўсёды з нецярпеннем. Больш бы такіх светлых, пазітыўных людзей было – і намного лягчэй бы жылося…

Здавалася б, нічога звышнатуральнага – чалавек з душой, адказна робіць сваю справу. А вунь як цэняць гэта людзі. Значыць, вельмі важна гэта.

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 148 queries