Чытачам газеты, якія яшчэ, магчыма, не ведаюць, хочацца нагадаць, што ў рабоце Усебеларускага народнага сходу (а ён пройдзе ў Мінску 22 – 23 чэрвеня) прымуць удзел дванаццаць дэлегатаў ад Вілейшчыны. Сярод іх – намеснік галоўнага ўрача па медыцынскім абслугоўванні раённай бальніцы Сяргей ГРЫНЦЭВІЧ.
З якімі пачуццямі едзе на форум? Размова па якіх праблемах і пытаннях яго асабліва цікавяць? Вось што на гэта адказаў Сяргей Аляксандравіч:
– Упершыню буду ўдзельнічаць у падобным форуме, і гэта надзвычайна адказна. Разумею, што нам, дэлегатам сходу з усіх куточкаў Беларусі, даверана вельмі важнае – падводзіць вынікі таго, што зроблена,абмяркоўваць шляхі далейшага развіцця краіны, вырашаць іншыя важныя пытанні.
З асаблівай цікавасцю паўдзельнічаў бы, калі б была такая магчымасць, у абмеркаванні пытанняў, што датычаць аховы здароўя, сацыяльных праграм. Гэта маё, прафесіянальнае, таму пра многае хочацца пачуць. Разумею, што за два дні работы сходу магчымасці выступіць у кожнага дэлегата не будзе, таму немалыя надзеі ўскладаю на стасункі з калегамі. Цікава даведацца, як у іншых рэгіёнах краіны вырашаюцца тыя ці іншыя праблемы ў ахове здароўя. Думаю, прадстаўнікам адной прафесіі заўсёды ёсць пра што пагаварыць, падзяліцца вопытам.
Як кожнаму чалавеку, мне цікава будзе пачуць таксама і аб тым, што плануецца зрабіць у прамысловасці; як будуць стварацца новыя рабочыя месцы у такіх невялікіх гарадах, як наш; аб прыярытэтных шляхах развіцця аграпрамысловага комплексу.
Падрыхтавала Ірына БУДЗЬКО.
Фота з архіву рэдакцыі



