Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

На II Рэспубліканскім педагагічным форуме ўдзельнічала настаўніца з Ільі

15-16 кастрычніка 2019 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі прайшоў II Рэспубліканскі педагагічны форум “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, у рабоце якога прынялі ўдзел спецыялісты і навуковыя работнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, педагогі дадатковай адукацыі (народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць, музычны фальклор, фальклорны тэатр і інш.), метадысты, кіраўнікі, загадчыкі аддзяленняў, навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (усяго 200 чалавек).

У рамках Педагагічнага форуму адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Стварэнне этнакультурнай прасторы як умова выхавання і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі”, бліц-панарама актуальнага педагагічнага вопыту, работа інтэрактыўна-творчых пляцовак, рэспубліканскі фестываль праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (творчая прэзентацыя вынікаў конкурсу).

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ДУА «Ільянская сярэдняя школа імя А.А.Грымаця» Алена Мікалаеўна Міхалёнак была ўдзельніцай ІІ педагагічнага форуму. На бліц-панараме актуальнага педагагічнага вопыту яна прадставіла сістэму працы школы па рэалізацыі інавацыйнага праекта «Укараненне этнакультурных тэхналогій для пашырэння  і ўзбагачэння адукацыйнага асяроддзя ўстановы адукацыі». Прысутныя даведаліся, што інавацыйная дзейнасць школы ажыццяўляецца праз працу клуба «Цікавых сустрэч», клуба «Юныя экскурсаводы» на базе школьных народных музеяў «Ільянскія далягляды» і «Вілейшчына літаратурная», прэс-цэнтра школы, заняткі па інтарэсах па праграмах «Юныя экскурсаводы»,  «Асновы праваслаўнай культуры», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі», факультатыўныя заняткі па беларускай мове і літаратуры ў 1-11 класах. Удзел у форуме даказвае, што Ільянская школа паспяхова вырашае задачу фарміравання ў суб’ектаў адукацыйнага працэсу этнакультурнай кампетэнтнасці, якая выяўляецца ў гатоўнасці да ўмацавання культурнай і гістарычнай ідэнтычнасці беларускага народа, забеспячэння захавання, развіцця, распаўсюджвання і папулярызацыі беларускай нацыянальнай гісторыі, культуры і мовы.

Рэспубліканскі форум аб’яднаў настаўнікаў, педагогаў дадатковай адукацыі, дзяцей, бацькоў у агульнай справе – вывучэння, аднаўлення і асэнсавання традыцый беларускай спадчыны, культурных здабыткаў малой Радзімы!

Алена Міхалёнак, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.  

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 186 queries