Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Митинг-реквием прошёл 22 июня на партизанской базе «Лески» в Вилейском районе

Вілейшчына памятае. Таму што забыцца пра жахі вайны не маем маральнага права.

Як і ўся Беларусь, 22 чэрвеня Вілейшчына далучылася да памятных мерапрыемстваў і Усебеларускай хвіліны маўчання. Мітынг-рэквіем, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, адбыўся на партызанскай базе «Ляскі». Там перад пачаткам мітынгу для прадстаўнікоў працоўных калектываў і моладзі правялі экскурсію.

22 чэрвеня 1941 года. Дата адметная ў гісторыі нашай краіны, таму што і праз 83 гады вераломнае нападзенне фашысцкай Германіі на Савецкі Саюз адгукаецца болем за пакалечаныя лёсы мільёнаў людзей. У гэты чорны дзень у 4 гадзіны раніцы беларуская зямля прыняла першы, самы магутны і бязлітасны ўдар. Колькі людзей закатавалі фашысты, колькі іх загінула ад голаду, палегла ў баях? У памяць пра іх мы сённяшнія не маем права забыцца і быць няўдзячнымі тым, хто падарыў нам будучыню.

Месцам для правядзення памятнага мерапрыемства Ляскі сталі нездарма – тут у ваенны час дыслацыравалася партызанская брыгада «За Совецкую Беларусь» пад камандаваннем Андрэя Іванавіча Валынца, знаходзіўся падпольны Куранецкі райкам камуністычнай партыі Беларусі. І ў гэтай атмасферы ўсё сказанае выступаючымі ўспрымалася сэрцам.

– Мы павінны шанаваць мір і спакой, свабоду і незалежнасць, якія ёсць у нас сёння. Хай гэты дзень будзе напамінам пра тое, што мы павінны берагчы сваю радзіму і свой народ, каб жудасныя падзеі таго часу ніколі больш не паўтарыліся, – адзначыла, звяртаю­чыся да прысутных, старшыня Вілейскага раённага Савета дэпутатаў Алена Чабатар.

Пра час і асобы, след вайны ў лёсе яе сям’і – такім было выступленне ветэрана педагагічнай працы, дачкі ветэрана Надзеі Прудніковіч. Балючы успамін Надзеі Аляксандраўны пра родных: Пётр Маліноўскі і Леанід Жоўтка былі павешаны на базарнай плошчы Вілейкі. Шмат іншых успамінаў пра трагічныя лёсы віляйчан захоўвае яе памяць  – успаміны сведкаў тых падзей. «Каб такое ніколі не паўтарылася, каб мы жылі мірна і шчасліва!» – такім, са слязьмі на вачах, было яе пажаданне ўсім ўдзельнікам мітынгу.

Таццяна ШАРШНЁВА/Фота аўтара

Выступая на митинге-реквиеме, помощник прокурора района Ольга Путро рассказала:
– В апреле 2021 года Генеральной прокуратурой Республики Беларусь возбуждено уголовное дело по факту геноцида белорусского народа в годы Великой Отечественной войны.
В ходе расследования уголовного дела установлено, что карателями и их пособниками уничтожено полностью либо частично, а также с мирными жителями, не менее 12348 белорусских сельских населенных пунктов, в Минской области – порядка 2419, на Вилейщине – 99. На территории Беларуси 288 деревень разделили судьбу Хатыни, из них 71 – на территории Минской области, 6 – в Вилейском районе. В ходе расследования подтверждено функционирование 560 лагерей смерти, проведение 180 крупных карательных операций. В Минской области функционировало 88 мест принудительного содержания населения и проведено не менее 47 карательных операций. На Вилейщине было 5 мест принудительного содержания населения и проведены 3 карательные операции  – «Смельчак-2», «Болотная лихорадка» и «Кармаран».

 

 

 

 

 

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 145 queries