Не забуду гэта нарачанскае крутагор’е з яго пагражальна рыхлымі схіламі. Два «кіраўцы» трамбавалі зялёную масу, рызыкуючы, як мне падавалася, сарвацца ўніз з вертыкальнай вышыні.
Сумненні мае, вядома, не мелі пад сабой падставы. Бо дзеянні корманарыхтоўшчыкаў нават не межавалі з рызыкай. Вопытныя механізатары ведалі пра цэнтр цяжару сваіх цяжкавагавых агрэгатаў. Патрэбна зазначыць, што па тэмпах корманарыхтовак «Нарачанскія зоры» апераджалі на той час мінулы год. Ну, вельмі добры ўраджай далі травы. Асабліва на тарфяніках, разрэзаных трасамі меліярацыйных каналаў. Ішло масавае наступленне на травастой. У акцыі былі задзейнічаны больш дзесятка адзінак наяўнай тэхнікі самага рознага прызначэння. Паколькі ўсе сянажныя траншэі ўжо былі запоўнены, пажыўны корм буртаваўся прама на палетку, з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў. Гэты жывы сюжэт жыцця кааператыву ўсплыў у памяці, калі пазнаёмілася з вынікамі раённага спаборніцтва на корманарыхтоўках. У «Нарачанскіх зорах» выхад кармоў з аднаго бала-гектара склаў 61,85. Гэта лепшы ў раёне вынік.
Лідэры
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов



