“Змест і формы работы музея, які мае званне “народны” – вынік мэтанакіраванай пошукова-даследчай работы педагагічнага калектыва і вучняў” – такую назву меў абласны семінар, які адбыўся 30 лістапада ў Ільянскай сярэдняй школе імя А. А. Грымаця.
Прыемна, што для правядзення такога адказнага мерапрыемства была абрана менавіта наша школа. Сапраўды, нам ёсць што паказаць. У школе працуюць два багатыя музеі “Вілейшчына літаратурная” і “Ільянскія далягляды”, а краязнаўствам захапляюцца ўсе: і дырэктар, і настаўнікі, і старшакласнікі, і нават вучні пачатковых класаў.
У семінары прынялі ўдзел дырэктары школ вобласці, прадстаўнікі аддзела адукацыі Петрыкевіч Ларыса Сяргееўна і Бадзеева Ірына Фёдараўна, супрацоўнікі Вілейскага краязнаўчага музея і эстэтычнага Цэнтра, а таксама начальнік аддзела арганізацыйна-метадычнага забеспячэння турыстычна-краязнаўчай і эколага-натуралістычнай работы Мінскага дзяржаўнага абласнога вучэбна-метадычнага кабінета Зоя Аляксандраўна Новікава. (Працяг у №237-238 на стар.7)
Аксана ЯРАШОНАК,
педагог-арганізатар Ільянскай школы імя А. А. Грымаця


