Па-святочнаму апранутыя мама, тата і двое дзетак – дзяўчынка гадоў шасці і маленькі хлопчык на бацькавых руках. З гэтай прыгожай сямейкай сутыкнулася ў дзвярах адміністратыўнага будынка ААТ «ПМК-88», дзе размяшчалася ўчастковая камісія Гідрабудаўнічага ўчастка № 15. Маладыя людзі, што называецца, выканалі свой грамадзянскі абавязак і з усведамленнем важнасці зробленага выходзілі на вуліцу, я ж ішла, каб аддаць свой голас за абранага кандыдата.
– А што тут, мама, адбываецца – свята? – пачула я ад дзяўчынкі, калі мы разміналіся.
– Больш чым свята, – адказала жанчына. – Тут, дачушка, выбары.
– А што такое выбары? – не сунімалася цікавае дзяўчо. – Для чаго?
– А для таго, каб нам добра і спакойна жылося. Бачыш, музыка грае, артысты спяваюць…
Дзяўчынку гэты адказ, відаць, задаволіў. А атмасфера на ўчастку і сапраўды была ўрачыста-святочнай: заходзілі і выходзілі цэлымі сем’ямі людзі, атрымлівалі бюлетэні, кіраваліся да кабінак, а затым – да ўрны. Прагаласаваўшы, не ўсе спяшаліся пакінуць памяшканне, некаторыя засталіся, каб папрысутнічаць на выступленні самадзейных артыстаў.
– На дванаццаць гадзін дня прагаласавала ўжо больш за пяцьдзясят пяць працэнтаў выбаршчыкаў, – канстатаваў старшыня ўчастковай камісіі Казімір Савіцкі. – Крыху болей за дваццаць пяць працэнтаў выбаршчыкаў прагаласавалі датэрмінова.
– Прыемна было бачыць на выбарах моладзь, якая галасуе ўпершыню, – уключылася ў размову сакратар камісіі Любоў Новаш. – Толькі што ўрачыста аддала свой голас за абранага кандыдата Марыя Кляпец. Дзяўчыну мы павіншавалі з важнай у яе жыцці падзеяй.
Зноў прыпомнілася, як проста і даступна гаварыла дзіцяці мама: галасуем, каб добра і спакойна жыць. І гэта сапраўды так.
Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов