Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

І буслянка над Канстанполлем

Дзіўнае сонцаззянне валадарыла ў гэты дзень над аграгарадком. Гарэзлівы прамень, саскочыўшы з-пад аблачынкі, асвяціў скульптурную выяву Божай Маці, падкрэсліўшы міласэрнасць і зычлівасць пагляду жанчыны, што падаравала свету Збавіцеля. Сёння яе ахоўным покрывам ахінута вёска Нарач, якая першай у раёне атрымала сучасны статус аграгарадка. І носіць новую сваю назву з годнасцю, вартай добрых спраў людзей, якім пашчасціла быць яе насельнікамі.IMG_1236

Ірына Варабей – загадчыца невялікай фермы, якая займаецца ўзнаўленнем маладняку буйной рагатай жывёлы. Папоўцы – гэта не Рускае Сяло. У апошнім уражваюць сучасныя тэхналогіі ва ўсіх працэсах догляду і даення. На папоўскай ферме – намнога больш сціпла, але ўсё адно прыстойна. Не раўнуючы, як на падвор’і дбайнага, хоць і не вельмі раскручанага (выкарыстаем сучасную тэрміналогію) гаспадара. Агароджана тэрыторыя, пабелены сцены. А каля самога пад’езду да тэрыторыі – цэлая кампазіцыя, састаўленая з падручнага матэрыялу і зваяная самімі работнікамі фермы з дапамогаю мясцовых жыхароў.
Першы снег зацярушыў арыгінальны дызайн. Але скрозь яго покрывы прабіваюцца абрысы, якія адцяняюць ветлую усмешку сонца на расфарбаваным камяні, выемку для сажалкі, дзе ўлетку сноўдалі залацістыя карасі. Дрэмле пад беллю калодзежны журавель. У невялічкай кампазіцыі, стылізаванай пад вясковы быт, жыхары Папоўцаў занатавалі свае ўяўленні пра сельскі каларыт, яго прыгажосць і мэтазгоднасць.IMG_1238
Ірына – адметная асоба, без якой мне здаецца, усё гэта проста не адбылося б. У яе – адметна выражаная жаночая схільнасць да жыццёвага камфорту, якая рэалізуецца і на ўласнай сялібе, і на рабочым месцы.
Ірына Варабей скончыла вілейскі прафесійна-тэхнічны каледж. Па спецыяльнасці, набытай у навучальнай установе, загадчыца папоўскай фермы – повар. Другая яе спецыяльнасць – тэхнік-асеменатар. У жыцці апошняя аказалася больш прыярытэтнай. А першая дапамагае ёй ладзіць сямейны быт: частаваць мужа Андрэя, вадзіцеля мясцовага свінаводчага комплексу, і сыноў-школьнікаў – смачнымі сняданкамі, абедамі ды вячэрамі. А яшчэ – накрываць каларытныя святочныя сталы. Ірына – гараджанка, нарадзілася ў Маладзечне. І, не ў прыклад большасці, заўсёды марыла жыць у вёсцы. Мець уласны дом, гаспадарку. Усё збылося. Жыве маладая сям’я ў Папоўцах, гадуе сыноў і не супраць нарадзіць дачушку.
– На канцы вёскі ў нас адна моладзь пасялілася. Дзетак многа. Дружна жывём, – дзеліцца жанчына. І светлая ўсмешка не сыходзіць з яе твару. Для радасці яшчэ адна падстава: на ферму завітаў намеснік старшыні сельгаскааператыва «Нарачанскія зоры» Віталій Бандарык і ўручыў загадчыцы цёплае віншаванне ад праўлення і прафсаюзнага камітэта, дзе шчырыя пажаданні ўсім працаўнікам: «Няхай наступныя 365 дзён прынясуць вам удачу і для кожнага ажыццявіцца маленькая казка ў навагоднюю ноч». Так бы мовіць,з густам, канкрэтна і лірычна. Падумалася, менавіта так і павінен мысліць ідэолаг, дыяпазон дзеянняў якога так ці інакш праходзіць скрозь прызму чалавечага ўспрыняцця. Пераламляючыся ў ім удзячнасцю і ўзаемаразуменнем.
Год роднай зямлі пакінуў адметныя сляды на нарачанскай зямлі. І кожны з іх – своеасаблівы сімбіёз ідэі і рэальнага яе ўвасаблення. Тое, што мне давялося пабачыць у Папоўцах, характэрна для ўсіх жывёлагадоўчых ферм і комплексаў «Нарачанскіх зораў». Таго ж Канстанполля, напрыклад, дзе вытворчае памяшканне ў такім жа дагледжаным выглядзе, як і навакольная тэрыторыя. На воданапорнай вежы – буслянка. Гордыя, незалежныя птушкі нейкім чынам выбралі для жыцця канстанпольскія ваколіцы.
– Людзей яны любяць, добрых і гаспадарлівых, – каменціруе сітуацыю Віталій Бандарык. – Бусел – птушка дапытлівая і горнецца да чалавечага жытла. (Прыцяг у №251-254 на стар. 6)

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries