Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Дзед Мароз прыйшоў у дзіцячую бальніцу

Крышку не пашанцавала хлопчыкам і дзяўчынкам, якім надыход Новага года давялося сустрэць у бальнічнай палаце. Крыўдна, але ж нічога не зробіш… Праўда, каб гэтыя дзеці не адчувалі сябе ў нечым абдзеленымі, па добрай традыцыі напярэдадні навагодняга свята да іх таксама наведваюцца Дзядуля Мароз са Снягуркай і госці, якіх у дзіцячым аддзяленні ўжо добра ведаюць. Вось і сёлета сюды прыйшлі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, яна ж і старшыня раённага савета жанчын Святлана Дзяруга, дырэктар сярэдняй школы №3 і старшыня раённага аддзялення Дзіцячага фонда Мікалай Гіро, дырэктар сярэдняй школы №5, якая з’яўляецца і старшынёй раённага  аддзялення грамадскага аб’яднання «Белая Русь» Наталля Занкавіч, старшыня раённай арганізацыі Чырвонага Крыжа Святлана  Лях. У фае дзіцячага аддзялення бальніцы іх сустракалі маленькія пацыенты, іх мамы, медработнікі і, безумоўна, прыбраная ёлка, якая зіхацела рознакаляровымі агеньчыкамі.

Цёпла, па-бацькоўску віталі маленькіх віляйчан госці. Мноства самых найлепшых пажаданняў выказалі яны дзецям, галоўнае з якіх – быць здаровымі і пастарацца не трапляць больш на бальнічны ложак. «Няхай усё непрыемнае,складанае застанецца ў адыходзячым годзе!», – жадалі дзецям дарослыя і так важна, каб так у жыцці і атрымалася.

dscf9035

А затым усе разам дзеткі гукалі Дзядулю Мароза… І ён не прымусіў доўга чакаць, прыйшоў на свята са Снягуркай. Колькі радасці, вясёлай музыкі і жартаў яны прынеслі! Дзеці  ахвотна расказвалі гасцям вершы, адгадвалі загадкі, вадзілі карагоды… Настрой быў па-сапраўднаму святочным. А затым госці ўручылі  хлопчыкам і дзяўчынкам многа падарункаў: канцтавары, кнігі,гульні, мяккія цацкі і, канешне ж,цукеркі і мандарыны. Ніхто не застаўся абдзеленым ні ўвагай,ні падарункамі.

dscf9041

Свята закончылася агульным фотаздымкам і цёплымі пажаданнямі Святланы Лях: «Няхай будзе радасць на ўвесь год, вы вельмі ж ужо сімпатычны народ!» Што праўда,то праўда. Папраўляй здароўе і болей ніколі не хварэй, сімпатычны народ!

dscf9066

Ірына БУДЗЬКО.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА

dscf9062

dscf9049

dscf9072

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 131 queries