Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Дык дзе ж месца БМП?

Звяртаюся да вас, паважаная рэдакцыя нашай раённай газеты, а таксама да ўсіх жыхароў нашай роднай, мірнай і спакойнай Вілейкі. Давайце, усё ж,  без непажаданай спешкі і гарачкі, а абдумана і разважліва аднясёмся да пастаўленага пытання наконт мэтазгоднасці неадкладнай «дыслакацыі» браніраванай машыны пяхоты (БМП) недзе ў рысах нашага горада.

А ці патрэбна  нам, міралюбівым грамадзянам,так яўна дэманстраваць нейкую сваю нібыта мілітарысцкую прыхільнасць і зацікаўленасць у адносінах да нашай сучаснай рэчаіснасці і будучыні? А менавіта такія думкі, магчыма, могуць узнікнуць у тых нашых гасцей, асабліва хто ўпершыню наведае наш горад і яму патрапіць на вочы гэта баявая машына. Усё-такі сучасная БМП – гэта тэхнічны сродак вядзення ваенных дзеянняў, а не проста рухомы транспарт для перавозкі людзей. Месца яму там, дзе яму і належыць быць – у беларускай ваеннай часці або на тэрыторыі адмысловага ваеннага вучылішча. Няхай там маладыя байцы ці курсанты навучаюцца і практыкуюцца ў майстэрстве вядзення абароны роднай Айчыны. А нашы дзеткі і моладзь хай вучацца любіць мірнае жыццё, стваральную працу і выхоўваюць у сабе гуманныя адносіны да людзей. Не трэба нам ля жылых пабудоў, ля навучальных устаноў рознай ваеннай атрыбутыкі, якая пастаянна будзе загрувашчваць свядомасць  мірнага насельніцтва, а тым больш, юнае і маладое пакаленне, пэўнымі асацыяцыямі агрэсіўных накіраванняў. Лепш будзе, калі ўражанні аб наведванні нашай Вілейкі складзе буслінае гняздо на ўездзе ў горад, прыветлівасць і гасціннасць жыхароў, чысціня і парадак на вуліцах, прыгажосць нашых краявідаў – і тады гасцям і турыстам, адкуль бы яны ні прыехалі, абавязкова захочацца прыехаць сюды зноў.

З павагай да ўсіх, Віталь МАЛІНОЎСКІ, жыхар г. Вілейкі

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 129 queries