Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Далучыцца да свету прыгажосці…

Тым, хто захапляецца мастацтвам, хто цесна звязвае сваё жыццё з творчасцю, шыкоўна пашанцавала, бо ў гарадской зале выстаў імя М. Ю. Сілівановіча працуе выстаўка выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Свет нашых захапленняў». Яе падрыхтавалі вучні і настаўнікі гімназіі № 2. А наведаць можа кожны жадаючы.
Прадстаўленыя працы ўраджваюць мноствам выкарыстаных тэхнік і матэрыялаў, арыгінальнасцю аўтарскіх ідэй, тонкім густам і высокім майстэрствам выканання.
У дзень адкрыцця выставы ўсіх гасцей мерапрыемства шчыра сустрэў дырэктар гімназіі Васілій Барысевіч. Васілій Іванавіч падзякаваў арганізатарам і ўдзельнікам, падкрэсліў значнасць узаемадзеяння з сем’ямі гімназістаў, выпускнікамі і нават былымі супрацоўнікамі дзеля росквіту і ўмацавання творчага патэнцыялу ўстановы адукацыі.
Выстава будзе працаваць да 14 чэрвеня, і віляйчане ў любы час могуць завітаць у выставачную залу, каб далучыцца да сапраўднага свету прыгажосці і творчасці. Але тыя, хто прыйшоў на адкрыццё, атрымалі  падарунак – сталі ўдзельнікамі цудоўнай канцэртнай праграмы. Вучні спявалі песні і нават танцавалі вальс. На самой справе, было ўраджанне, што знаходзішся ў нейкай таямнічай мясціне, дзе навокал усё пераўтвараецца ў свята, ахопленае душэўнай цеплынёй і адкрытасцю.
Немагчыма вызначыць найлепшыя працы – усе яны складаюць чароўны свет мастацтва. Асабліва высокай адзнакі заслугоўваюць творы мастацкай вышыўкі настаўніцы музыкі Марыны Хмяльніцкай, былой выпускніцы Веры Габрыновіч, работы жывапісу і графікі Аляксандры Габрыновіч, Аляксея і Анастасіі Астрэліных, батык і роспіс на шкле Ігнація Адамовіча, бісерапляценне Валерыі Прудніковіч, малюнкі і вырабы з гліны Уладзіславы Будзько, гравюры Уладзіслава Іўлева, выцінанка, дэкупаж, цестапластыка, арыгамі і іншыя сапраўдныя творы мастацтва, выкананыя вучнямі і супрацоўнікамі. Пералічваць імёны майстроў, працы якіх запалі ў сэрца, напэўна, глупства. Бо ў мастацтве, на мой погляд, не павінна быць аднолькавых водгукаў. Гэта адзін з тых выпадкаў, калі лепш самому схадзіць на выставу і адпачыць душой, акунуўшыся ў свет захапленняў.
Анастасія ЛЕАНОВІЧ.
Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 171 queries