Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Да школы гатовыя. Застаецца – добра вучыцца

Напярэдадні новага навучальнага года прадстаўніцы раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын», раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Белая Русь», дэпутаты раённага і сельскіх Саветаў дэпутатаў па шматгадовай традыцыі прынялі ўдзел у дабрачыннай акцыі, прымеркаванай да 1 верасня.

Мэта – дапамога ў падрыхтоўцы да 1 верасня дзецям з сем’яў, якім асабліва неабходна падтрымка. Нават аднаго вучня сабраць у школу няпроста.
Былі наведаны шматдзетныя сям’і. Дзецям былі ўручаны наборы школьных прыналежнасцяў. У наборах – альбомы, фламастэры, алоўкі, сшыткі… Гэтыя падарункі не толькі спатрэбяцца ў падарожжы па краіне ведаў, але і пакінуць добры след у кожнага дзіцяці.

Прагучала шмат добрых слоў і пажаданняў, самае галоўнае – здароўя і мірнага неба, а таксама паспяховага навучальнага года і дасягненняў у вучобе.
Рабіць добрыя справы заўсёды прыемна, тым больш, калі яны асабліва неабходныя.

Ірына БУДЗЬКО/Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 144 queries