Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Да Дня роднай мовы ў дзіцячым садку №4 прайшоў конкурс «Квітней, Беларусь!»

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага. Родная мова шмат не патрабуе, але калі назваў яе роднай, трэба  думаць пра яе лёс.

Традыцыйна ў рамках свята і тэматычнага тыдня “Дзе жывуць беларускія словы?” ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Дзіцячы сад №4 г. Вілейкі” прайшоў конкурс чытачоў “Квітней, Беларусь!”.  Прынялі актыўны ўдзел і выхаванцы ад чатырох да шасці год, і навучэнцы 1 “А” класа гімназіі №1 “Логас”. Прагучала шмат добрых вершаў пра сваю Радзіму, родную зямлю, родную мову, пра матулю, сяброў і дзіцячы садок. Выхаванцы паказалі свае веды і цікавасць да вершаў на роднай мове. Усе чытачы былі адзначаны дыпломамі ўдзельніка конкурса.

Мерапрыемства пакінула светлыя і добрыя пачуцці. Усе, хто далучыўся да нашага свята, не засталіся раўнадушнымі. А раўнадушнымі застацца нельга, калі гаворка ідзе пра  родную мову.

Жанна ВАРАНОВІЧ, выхавацель дашкольнай адукацыі.

Фота Дурэйка Я. В.

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 143 queries