Сёлета касцёльнае свята ў Будславе знамянальнае адметнай датай. Яно супала са святкаваннем 400-годдзя абраза Маці Божай Будслаўскай. Розгалас аб ім выйшаў далёка за межы нашай краіны. З усіх куткоў Беларусі і Еўропы заспяшаліся ў мястэчка пілігрымы, несучы да Абраза чысціню сваёй веры і думак. Нялёгкім быў іх шлях да святыні. Шлях пакаяння і самасцвярджэння, шлях узвышэння і надзеі.
У мінулы аўторак да Будслаўскага касцёла рушыла пілігрымка вілейскай парафіі. Пасля святой імшы і благаславення святара – ксяндза Аляксандра Барылы, пілігрымы адправіліся ў дарогу з дакладнай копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай, якая да гэтага ўжо наведала многія каталіцкія храмы краіны.
Сёння ўрачыстасці ў Будславе завершацца. А на гэтых фотаздымках – моманты праводзін у доўгі шлях вілейскіх пілігрымаў.
Марыя КУЗАЎКІНА
Фота аўтара
Да Будслаўскага касцёла рушыла пілігрымка вілейскай парафі
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов






