Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Cвята аграгарадка Вязынь

Вязынь мая, я – часцінка твая.

9 ліпеня 2016 года адбылося свята аграгарадка Вязынь.

Праграма свята атрымалася даволі разнастайнай: урачыстае адкрыццё; узнагароды жыхароў Вязыні; канцэртная праграма самадзейных артыстаў Вязынскага СДК і народнага вакальнага калектыва “Асалода” Раеўскага СДК Маладзечанскага раёна; фрагмент Купальскага абраду ад удзельнікаў аматарскага аб’яднання “Калейдаскоп” Вязынскага СДК; лазертаг ад Ігара Чараповіча; дзіцячая пляцоўка; традыцыйнае частаванне вясковай кашай; дыскатэка “ФайнаDISCO”  і напэўна, самае запамінальнае фаер-шоу ад гурта “Пламя жизни” Вілейскага Палаца культуры.

Усе прыйшлі на свята,каб яшчэ раз дакрануцца і словам, і думкамі да самага святога – нашай Бацькаўшчыны.Усё на Радзіме самае дарагое, самае блізкае. І куды б нас ні закінуў лёс,ніколі не парвецца з ёю, Радзімай,душэўная повязь. Гэтая зямля – наша Вязыншчына.

Сёння наш аграгарадок – гэтадастойны населены пунктВілейскага района. А галоўны скарб Вязыні — людзі! Яны праслаўляюць наш аграгарадок, нясуць у свет добрае імя беларусаў.

     Назва і своеасаблівы дэвіз свята: “Вязынь мая, я – часцінак твая”. І першыя ўзнагароды атрымалі самыя маленькія часцінкі Вязыні, якія нарадзіліся ў перыяд ад мінулага свята аграгарадка да сённяшняга. Гэтымі часцінкамі з’яўляюццца: Петрусевіч Сафія Алегаўна, Кажура Артур Аляксеевіч, Салаўёў Раман Дзмітрыевіч, Брыль Арына Сяргееўна і Сафія Сяргееўна.

    Мелі месца на свяце традыцыйныя ўзнагароды ў намінацыі за лепшы падворак, якія атрымалі: Сухія Віктар Сцяпанавіч і Святлана Іванаўна, Гаўрылік Пётр Філіпавіч і Таццяна Аляксандраўна,Чараповіч Віктар Пятровіч і Галіна Яўгенаўна. Узнагарода ў намінацыі “Сто лят”, “Вязынскі майстар” Дуровіч Фёдар Андрэевіч. Віншаванні для Пакладок Тэрэсы-Аліны Вікенцьеўны з нагоды юбілею, 70-годдзя з Дня нараджэння.

Віншаванні для сям’і, якая зусім нядаўна адзначыла гадавіну вяселля, ды не проста гадавіну, а Жамчужнае вяселле. З0 год разам – Мандрык Уладзімір Васільевіч і Наталля Станіславаўна. І кульмінацыяй свята была ўзнагарода ў намінацыі “Чалавек года – 2016 аг.Вязынь”, якую атрымала Нарэйка Таісія Васільеўна, фельчар Вязынскай  урачэбнай амбулаторыі.

     Хочацца выказаць словы падзякі ўсім, хто прыйшоў на свята, адкінуў усе свае справы і падтрымаў святочную атмасферу.

     Свята адбылося пры падтрымцы Вязынскага сельскага выканаўчага камітэта, а таксама, самых лепшых і добразычлівых вязынцаў, якія дапамагаюць дырэктару Вязынскага СДК.

Зямля мая,ты для мяне –як дзіва,

Як першы дотык любае рукі,

Як у спякоту млосную ільдзінка,

Як на кашулі  белай васількі.

Мне б толькі быць з табой-

Ну, хоць бы верасам ,

Расінкай, што пад промнямі дрыжыць.

Ты пражывеш  і без мяне , я ведаю,

А мне ніколі без цябе не жыць.

Дырэктар Вязынскага СДК   Наталля Чарток.

 Фота прадастаўлены аўтарам

SAMSUNG CAMERA PICTURES
SAMSUNG CAMERA PICTURES

IMG_0840 IMG_0857

SAMSUNG CAMERA PICTURES
SAMSUNG CAMERA PICTURES
SAMSUNG CAMERA PICTURES
SAMSUNG CAMERA PICTURES
SAMSUNG CAMERA PICTURES
SAMSUNG CAMERA PICTURES
SAMSUNG CAMERA PICTURES
SAMSUNG CAMERA PICTURES
SAMSUNG CAMERA PICTURES
SAMSUNG CAMERA PICTURES
SAMSUNG CAMERA PICTURES
SAMSUNG CAMERA PICTURES
SAMSUNG CAMERA PICTURES
SAMSUNG CAMERA PICTURES
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 133 queries