Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

«Чытаем па-беларуску з velcom» у Вілейцы

«Чытаем па-беларуску з velcom» – праект з такой назвай доўжыцца ўжо два гады і завяршыцца 20 мая. Яго ініцыятар – кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі нашай краіны. На Міншчыне праект рэалізуецца пры падтрымцы упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і мае на мэце развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў малодшых школьнікаў, папулярызаваць чытанне на беларускай мове.

IMG_0081

Сацыяльна-адукацыйны праект ужо ахапіў больш за дваццаць тысяч малодшых школьнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а 28 красавіка і навучэнцы дзвюх вілейскіх школ далучыліся да іх. Менавіта ў гэты дзень незвычайныя заняткі ў пачатковай школе №6 і сярэдняй школе №1 правяла беларуская дзіцячая пісьменніца Наталля Бучынская.

IMG_0103

– Удзел у праекце «Чытаем па-беларуску з velcom» дае магчымасць сустрэцца з дзецьмі, для якіх, па сутнасці, і пішуцца казкі. Відаць, гэта і ёсць самая кароткая дарога да чытача – непасрэднае знаёмства. Расказаць ім пра сваіх герояў, і, што вельмі важна, атрымаць адваротную сувязь ад свайго чытача. Ну, а перад усім – зрабіць імгненні яднання з роднай мовай яшчэ больш яркімі і пазнавальнымі, – такое меркаванне пісьменніцы.

IMG_0082

У пачатковай школе №6    Вілейкі гасцей сустракалі традыцыйна – з караваем і ў традыцыйных беларускіх строях. Тое, пра што расказвала незвычайная настаўніца, зацікавіла дзетак – не кожны ж дзень здараецца сустрэцца з тым, хто стварае казкі. Вучні другога і трэцяга класаў сярэдняй школы №1 таксама ўважліва слухалі пра герояў казак Наталлі Бучынскай – маленькую машынку і яе незвычайныя прыгоды, козачку Малімонку, авечак Адэлю і Мадэлю, бабра Руфа і яго сямейку, вадзенюкоў ды іншых цікавых персанажаў. Дарэчы, на сустрэчах у Вілейцы Наталля Бучынская пачытала дзецям урыўкі са сваёй яшчэ не апублікаванай серыі «Байкі са смаўжынай хаткі». Урокі, праведзеныя ў гульнёвай форме, спадабаліся вучням – роднае слова падчас іх гучала своеасабліва цёпла і сакавіта.

IMG_0093

Таццяна ШАРШНЁВА.
Фота Аляксея КАМІНСКАГА.

IMG_0092

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 35 queries