У гэтыя пераднавагоднія дні рэдакцыйныя тэлефоны практычна не змаўкаюць. І, напэўна, кожны другі званок датычыць акцыі «Чалавек года», якая ў газеце стала традыцыйнай. Дастойнага гэтага высокага звання выбіраем, што называецца, усім народам. Прыемна, што віляйчане – людзі неабыякавыя, удзячныя. Яны цэняць чалавечнасць, міласэрнасць, альтруізм, актыўную жыццёвую пазіцыю. Менавіта гэтымі якасцямі, як паказвае практыка, якраз і валодаюць усе тыя, каго прапаноўваюць на званне Чалавек года.
Урача хуткай медыцынскай дапамогі Васіля Каніўца ведаюць, відаць, усе жыхары горада і раёна. За гады сваёй працы на Вілейшчыне ён пабываў, напэўна, у кожнай аддаленай вёсачцы і дапамог тым, хто чакаў гэтай дапамогі. Прафесійныя якасці вопытнага ўрача не выклікаюць ніякіх сумненняў. А ў дадатак ён спагадлівы і шчыры чалавек, які ведае і сакрэты лячэння словам. А гэта дадзена далёка не кожнаму… Чалавекам залатой душы называюць Васіля Васільевіча пенсіянеры з вёскі Кульшыно, ад імя якіх патэлефанавала Ала Аляксандраўна Рогач, жыхары Порсы (ад іх імя ў рэдакцыю звярнулася Алена Сідараўна Лаўрыновіч), вёскі Новыя Зімодры (у рэдакцыю звярнуўся Расціслаў Канстанцінавіч Бурак), жыхаркі гарадской вуліцы Новая – Марыя Пятроўна Пыско, Вольга Савельеўна Кухта, Галіна Дзем’янаўна Лях, жыхары Каловічаў – Тамара Аляксандраўна Бурко, Ганна Сюдак, Марыя Аляксандраўна Бурко і многія-многія іншыя.
У рэдакцыю патэлефанавалі і пацыенты неўралагічнага аддзялення ЦРБ і запэўнілі, што Чалавекам года дастойны называцца і яшчэ адзін цудоўны ўрач – Мікалай Аркадзьевіч Дубовік.
– Мы ўсе, 22 чалавекі, аддаем свае галасы толькі за яго і лічым, што ён – самы дастойны, – выказалі сваю думку людзі, што папраўляюць здароўе ў бальніцы.
Старшыня раённага выканаўчага камітэта Яўген Васільевіч Сініла, механізатар СВК «Нарачанскія зоры» Андрэй Іванавіч Садоўскі, дырэктар БГСДП «Надзея-XXI стагоддзе» Вячаслаў Рыгоравіч Макушынскі, кіраўнік таварыства «Альтэрнатыва» Клаўдзія Іванаўна Дубовік – кожны з гэтых людзей, на думку многіх віляйчан, дастойны ганаровага звання «Чалавек года». А хто ім стане, вызначыць камісія на чале з Яўгенам Ігнатовічам, кіраўніком ўпраўлення справамі райвыканкама, якая падлічыць усе вашы галасы, паважаныя сябры. Вынікі акцыі будуць аб’яўлены ў газеце.
Ірына БУДЗЬКО
Святар – гэта чалавек, пакліканы Богам
Паважаная рэдакцыя газеты «Шлях перамогі», звяртаюся па просьбе многіх парафіянаў касцёла Узвышэння Святога Крыжа. Не зусім упэўнена, што асоба духоўная можа ўдзельнічаць у спаборніцтве за права называцца Чалавекам года, але павінна выразіць гэтым пісьмом вялікае жаданне многіх і многіх гараджан бачыць ксяндза-пробашча Аляксандра Барылу менавіта такім Чалавекам.
Для мяне асабіста святар – гэта чалавек, пакліканы Богам для служэння людзям бескарыслівай працай дзеля выратавання іх душ. І хто, акрамя Пана Бога, можа ацаніць працу святара?
Так, нашага пробашча нельга не любіць, бо ён з’яўляецца сам прыкладам хрысціянскай любові, прыкладам вернасці пакліканню. І можна зразумець жаданне многіх і многіх парафіянаў такім чынам аддзячыць ксяндзу Аляксандру за яго відавочную працу. За час яго служэння ў Вілейскай парафіі на вежы касцёла паўстаў велічны крыж – сімвал збаўлення чалавецтва. Мы ўжо прывыклі звяраць час па гуках электронных званоў, якія таксама стараннямі нашага Святара абвяшчаюць аб неабходнасці пастаяннага навяртання да існага Бога. З прыходам ксяндза Аляксандра нечакана хутка быў пабудаваны парафіяльны дом, які стаў яшчэ адным упрыгожаннем гарадской плошчы.
Ну, а адыходзячы год стаў сапраўды «ўраджайным» для парафіі: па перыметру касцёльнай тэрыторыі з’явілася дэкаратыўная металічная агароджа; у нішы галоўнага фасада парафіяльнага дома ўстаноўлена фігурка Маці Божай з маленькім Езусам на руках, благаслаўляючым усіх жыхароў горада, фасады касцёла ажылі ўначы, дзякуючы 14-ці пражэктарам, устаноўленым на прыкасцёльнай тэрыторыі. І самае ўзнёслае і прыгожае ў адыходзячым годзе – святочная Імша на Божае Нараджэнне, якую маглі бачыць многія, дзякуючы тэлетрансляцыі. Пра наш горад, прыгожы касцёл і людзей, якія ствараюць жывы арганізм Касцёла паўсюднага, даведаліся далёка за межамі Беларусі.
Але за ўсё гэта ксёндз Аляксандр вучыць нас дзякаваць Усемагутнаму Богу, які ёсць Бясконцы, а не на адзін год…
Галіна КАЖАРНОВІЧ,
парафіянка
«Физик» с душою лирика
Можно ли быть лириком в наше прагматичное время? Опираясь на давний опыт своего общения с директором ОАО «Стройдетали» Сергеем Жуком, осмелюсь ответить на этот вопрос утвердительно.
Должность обязывает его к широкому диапазону технического мышления, большой эрудиции. Хотя, – стоп… Интеллект в одинаковой мере присущ и мечтательным лирикам, и практичным физикам. Сергей Михайлович где-то между теми и другими или аккумулирует в своём характере лучшие качества, присущие этим двум половинкам отнюдь не антагонистичных друг к другу представителей человечества.
Как практик, он из древесины создаёт полезные и удобные для людей изделия. Сегодня редко в какой квартире Вилейки не встретишь стройдеталевские двери. Целыми пакетами они поступают на новостройки столицы. Теперь завод приступил к выпуску деревянных стеклопакетов. Их по достоинству уже оценили и на отечественном, и на зарубежном рынках. Потому как экономичны, практически исключают утечку тепла. Экологически чисты, что тоже весьма значимо. А ещё – просто красивы.
Вспоминаю, как всеми этими составляющими качества вилейской продукции восхищались наши гости из Тюмени, аккредитованные наблюдатели от СНГ на только что состаявшихся президентских выборах.
Как лирик, Сергей Михайлович может без устали говорить о красоте леса, о том, как его надо беречь и восстанавливать. И первое ни в коем случае не противоречит второму. Потому как окружающий мир только тогда благоволит к человеку, когда служит реализации его представлений о комфорте и красоте.
Прекрасна земля, прекрасно всё, что создано на ней Всевышним, и то, что рукотворно, – так считает Сергей Михайлович, возложивший на себя миссию созидания. Многие храмы Отечества отреставрированы и вновь возведены, благодаря и его спонсорской помощи. Церковь высоко оценила труды Сергея Жука. У него – ордена Сергия Радонежского II степени и Владимира Великого. Наградные листы подписаны почившим Патриархом Русской православной церкви Алексием. Две медали святителя Кириллы Туровского и медаль Ефросиньи Полоцкой – это награды Патриаршего Экзарха Всея Беларуси, высокопреосвященнейшего Филарета. Медаль святой Ефросиньи получена совсем недавно, после освящения восстановленного храма в деревне Спягло.
Конечно же, в эти несколько строк не вместить целую человеческую судьбу. Но, думается, благосклонной поддержки наших читателей и жюри конкурса вполне может быть удостоен и мой герой.
Мария КУЗОВКИНА
Каб сёння з хлебам мы былі
Андрэй Садоўскі – імя гэтага чалавека на слыху ў нашых чытачоў. Асабліва падчас самай гарачай (ва ўсіх сэнсах слова) пары – жніва. Камбайнер заўжды, ужо на працягу некалькіх гадоў, з’яўляецца адным з лідараў уборачнай кампаніі.
Уразіла, што прайшло амаль паўгода, а людзі памятаюць пра хлебароба, яго руплівую працу і той важкі ўклад у агульны каравай Вілейшчыны. Таму і прапанавалі кандыдатуру Андрэя Садоўскага на званне «Чалавек года – 2010». А чаму б і не? Неаднаразова сустракаліся з камбайнерам на жніўным палетку, і відавочна, што мужчына варты многіх узнагарод. І звання «Чалавек года» – таксама.
Андрэй Садоўскі становіцца хлебаробам улетку. А наогул працуе на заводзе буддэталяў, але кожны год некалькі тыдняў шчыруе на палетку, дэманструючы прыклады высокай працаздольнасці і выдатных вынікаў. І гэта пры тым, што працаваць даводзілася далёка не на самай лепшай і сучаснай тэхніцы. Дзесяць год Андрэй кіраваў «Лідай – 1300». Тыя, хто з тэхнікай на «ты», разумеюць, што для камбайна гэта ўжо сталы ўзрост. Але ж Андрэй і глядзеў за сваёй машынай, бы за малым. І яна яму «адказвала ўзаемнасцю» – толькі зрэдку магла закапрызнічаць і запатрабаваць нейкага рамонту.
Чатыры гады разам з бацькам завіхаўся старэйшы сын Руслан. А сёлета, калі Андрэй атрымаў новае «Палессе», перасеў на іх старэнькую «Ліду». Без страху ўзяў на сябе гэту адказнасць, бо ведаў, бацька са сваім і жыццёвым, і працоўным вопытам заў-жды дапаможа і нешта параіць.
У гэтым годзе пагодныя ўмовы некалькі адкарэктыравалі планы на ўраджай. У параўнанні з мінулым ён не такі высокі. І каб сёння мы былі з хлебам, за кожнае зярнятка клапаціліся нашы хлебаробы. Андрэй Садоўскі – адзін з іх.
Марына ПУЦЭЙКА