Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Аўтаклуб прыехаў у Альковіцкі сельсавет

У вёсках такім сустрэчам заўсёды рады і чакаюць прыезду прадстаўнікоў аўтаклуба, бібліятэкараў і мясцовых культработнікаў з нецярпеннем. Вось і нядаўні выезд такой прадстаўнічай дэлегацыі ў Альковіцкі сельсавет пацвердзіў гэта. Культработнікі наведаліся ў вёскі Харкі, Юнцавічы, Стайкі і Пабядзіцель.

– Сустрэчы праходзілі на адкрытых пляцоўках, – расказвае загадчыца аўтаклуба Святлана Шпігун. – Недзе – ля магазіна, недзе – недалёка ад прыпынку. Збіраліся вяскоўцы, якія былі не толькі гледачамі падрыхтаванай намі праграмы, але і непасрэднымі ўдзельнікамі. Спявалі народныя песні, прыпеўкі, чыталі гумарыстычныя вершы.
Яшчэ не забыліся людзям светлыя пачуцці ад нядаўняга свята – Вялікадня, таму вяскоўцы ахвотна спявалі велікодныя песні, расказвалі розныя гісторыі пра святкаванне гэтага вялікага свята.
– Так што адназначна не скажаш, хто каму даваў канцэрт: мы вяскоўцам ці яны нам, – адзначыла Святлана Шпігун. – Былі цудоўныя жывыя стасункі з сяльчанамі і гэта не забудзецца. Узяць, да прыкладу, жыхарку вёскі Пабядзіцель Марыю Пятроўну Крупскую, якая 35 гадоў адпрацавала зборшчыцай жывіцы. Нялёгкая гэта праца, аднак Марыя Пятроўна і цяпер, у 83-гадовым узросце, поўная аптымізму. Як хораша яна спявае! А вось Пётр Аляксандравіч Кучко з вёскі Юнцавічы ўразіў сваім майстэрствам танцора. Цудоўныя людзі.
Хочацца спадзявацца, што і ў вяскоўцаў засталіся такія ж прыемныя ўражанні ад сумеснага мерапрыемства. Дзеля гэтага ж яно і ладзілася.
Ірына БУДЗЬКО
Фота прадастаўлена Святланай Шпігун

P4280003

Аўтаклуб прыехаў у Альковіцкі сельсавет
Аўтаклуб прыехаў у Альковіцкі сельсавет
Аўтаклуб прыехаў у Альковіцкі сельсавет

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 170 queries