Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

«А ў нас у двары…»

Нараканні на тое, што для нашых дзяцей у дварах не хапае дзіцячых пляцовак, у рэдакцыю паступаюць нярэдка. Асабліва ўлетку, калі хлопчыкі і дзяўчынкі шмат часу праводзяць на вуліцы. Вось і на днях патэлефанавала маладая мама, якая прадставілася нашай чытачкай, і паскардзілася на гэта ж – дзецям іх шматкватэрнага дома няма чым заняцца ў двары.

– Выйдзем на вуліцу ўвечары – столькі дзетак! – расказала жанчына. – Стаім і абураемся… А непадалёк прыватны дом, дык там бацька ў двары зрабіў для сваіх дзяцей цэлы спартыўны комплекс: турнік, канат, нейкую лесвіцу… Глядзяць нашы малыя і зайздросцяць.


Згодна, дзецям патрэбны пляцоўкі ці хаця б добраўпарадкава­ныя па ўсіх правілах куткі для гульняў. Той бацька з прыватнага дома гэта, відаць, добра разумее. Думаю, што і таты з дома шматкватэрнага – таксама. Толькі вось праявіць ініцыятыву, абмеркаваць пытанне з кампетэнтнымі спецыялістамі і зрабіць нешта сваімі рукамі для сваіх жа дзяцей пакуль не спяшаюцца. А магчыма, усё добра і атрымалася б.

Ірына БУДЗЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 34 queries