Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Свята было заснавана рашэннем 30‑й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца штогод з 2000 года. У Беларусі Дні роднай мовы  пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года.

Вельмі цешыць тое,што па рашэнні экспертаў ЮНЭСКА, беларуская мова прызнана самай мілагучнай, пасля італьянскай. А ў дадатак да гэтага,вядомыя гісторыкі сцвярджаюць, што Беларуская мова яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Сэнс гэтага свята – захаванне моўных і культурных  традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

СПАДЧЫНА

Ты роднай мовы не цурайся

І размаўляй на ёй хаця б у сне.

Ад каранёў сваіх не адмаўляйся

І не саромся іх нідзе.

Не забывай свой родны кут,

Дзе пупавіну павітуха абразала.

Глыток паветра першы ўдыхнуў ты тут,

І тут тваё дзяцінства віравала.

Ад ворагаў край свой абараняй,

Наколькі хопіць тваёй сілы.

Галоўнага не забывай,

Што тваіх продкаў тут магілы.

Спрадвеку тут яны жылі,

Аралі, сеялі, ўбіралі,

Традыцыі заўсёды бераглі,

Якія ў спадчыну мы атрымалі.

І як бы лёс цябе ні лупцаваў,

Не забывайся, дзе ты нарадзіўся.

Пра домік той,што тата збудаваў,

Які ад адзіноты пахіліўся.

Жыццё кароткае зусім,

Адно толькі імгненне.

Таму, хачу сказаць усім…

Каб захавалі спадчыну

для пакаленняў.

Аляксандр РАТКЕВІЧ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 142 queries