Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Запаветная мара кожнай маладой сям’і

Запаветная мара кожнай маладой сям’і – пачаць сумеснае жыццё ў сваім доме – для герояў гэтай публікацыі стане яваю.
Маму і тату Дзмітрый з маленства памятае ў клопатах. То з дамашняй гаспадаркай ці агародамі яны ўпраўляюцца, то занятыя на працы: маці – на свінаферме, якой яна загадвае многа гадоў, бацька – на трактары. Таму сыны Казімірскіх выраслі, як і бацькі, стараннымі і працавітымі. Некалькі гадоў назад Алена Уладзіміраўна і Мікалай Іванавіч ажанілі старэйшага, Аляксандра, які працуе тут, у ААТ «Алая зара», ветфельчарам. Сёння ў маладой сям’і ўжо ёсць і дзіцятка, уцеха і для бацькоў, і для бабулі з дзядулем.
Малодшы сын Казімірскіх, Дзмітрый, сваю жыццёвую сцяжынку акрэсліў даўно. Як і брат, ён прыняў цвёрдае рашэнне жыць і працаваць на зямлі, дзе шчыруюць бацькі, дзе гадавалі жывёлу і расцілі хлеб дзядулі і бабулі. Хлопец вывучыўся на механізатара, з задавальненнем быў у старэйшых памочнікам камбайнера падчас жніва. А вопытныя працаўнікі бачылі, што і малодшы Казімірскі дастойны сваіх працавітых продкаў, таму і раілі Дзмітрыю пускаць карані дома: і гаспадарцы такія рукі патрэбны, і самому ўсё знаёма і зразумела, не трэба шукаць па свеце цёплага месца. І дзяўчыну хлопец пакахаў мясцовую, з суседняга Людвінова яго Вераніка. Закончыць яна вучобу ў тэхнікуме і абавязкова знойдзе прымяненне набытым ведам тут, у Ерхах.
Сёння ў Казімірскіх вяселле. Шматліткія госці будуць зычыць маладым усяго найлепшага ў жыцці. А адміністрацыя гаспадаркі разам са шчырымі словамі найлепшых пажаданняў уручыць галаве сям’і Дзмітрыю Казімірскаму, лепшаму механізатару гаспадаркі, ключы ад новага дома. Няхай шчасліва жывуць у ім маладыя, нараджаюць дзетак, абзаводзяцца гаспадаркай, працуюць на зямлі. Іх зямлі, якая дасталася ім ад продкаў.
Ірына БУДЗЬКО

IMG_6568

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries