Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

10 000-ы нумар! Гартаем старонкі газеты

29 жніўня выйдзе 10000 нумар газеты.
Мы гартаем старонкі нашага выдання, а разам з гэтым – і старонкі гісторыі Вілейшчыны

 1993 – стала працаваць стаматалагічная паліклініка.

 1991 – уведзены сяміпавярховы хірургічны корпус вілейскай бальніцы.

 1986 – першых пацыентаў прыняло педыятрычнае аддзяленне бальніцы.

 1982 – заснаваны Вілейскі краязнаўчы музей, першая яго экспазіцыя была адчынена праз тры гады.

 1980 – у Вілейцы з’явіўся будынак Палаца культуры. Дагэтуль культурная ўстанова месцілася ў розных будынках і называлася таксама па-рознаму – гарадскі клуб, дом сацкультуры, гарадскі тэатр, раённы Дом культуры.

 1979 – вілейская ініцыятыва: моладзевы атрад “Карчагінец”. У засушлівае лета маладыя спецыялісты паза сваімі абавязкамі яшчэ працавалі на нарыхтоўцы сена, абкошвалі няўдобіцы, дзе не магла прайсці тэхніка.

 1973 – багаты на падзеі. У матэрыяле “Кліча заўтрашні дзень” Г.Субач дырэктар Вілейскага хлебазавода піша: “1973 год для калектыву хлебазавода з’яўляецца годам пераўтварэнняў і пошукаў. Справа ў тым, што пабудаваны новы хлебазавод мае значна большую магутнасць. Калі летась за суткі мы выпускалі чатырнаццаць тон хлебабулачных вырабаў, то сёлета – пяць­дзясят пяць. З расшырэннем плошчы завода павялічыцца колькасць рабочых. Калі цяпер у нас працуе 90 чалавек, то хутка іх будзе 250”. № 4 (3703) 9.01.1973.
У нумары 107 (3806) ад 8.09.1973 на першай старонцы надрукавана – “ВіліяМінскВодБуд”: сёння – перакрыццё Віліі”: “Сёння ў тры гадзіны дня пачынаецца перакрыццё Віліі. У сакавіку 1968 года быў закладзены першы камень у будаўніцтва комплексу “ВіліяМінскВодБуд”. На ўзвядзенні воднай сістэмы працуюць рабочыя 17 нацыянальнасцей. Вынута і закладзена ў аб’екты больш 30 мільёнаў кубічных метраў гранту. На ўзвядзенне павадкавага вадаскіду закладзена больш 40 тысяч кубаметраў жалезабетону. Люстраная гладзь вадасховішча разальецца на 72 квадратныя кіламетры”.

8 верасня 1973 года адбылося ўрачыстае перакрыццё ракі Віліі

з удзелам першага сакратара ЦК КПБ Пятра Машэрава.

Фота з архіва рэдакцыі

Таксама ў 1973 годзе ўведзены ў строй першыя карпусы завода «Зеніт», спраектаваны і зроблены зборачныя канвееры, сабраны і зда­дзены першы фотаапарат.

 1972 – званне Героя Сацыялістычнай працы СССР атрымаў кіраўнік саўгаса “Любань” Яўген Мірановіч.

Падрыхтавала Ірына ТРУБАЧ

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 148 queries