Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Заготовка кормов берёт разбег

Аграрыі Вілейшчыны заняты нарыхтоўкай кармоў. Надвор’е спрыяе гэтай важнай справе, і працаўнікі гаспадарак стараюцца скарыстацца кожнай пагодлівай гадзінай. Як паведамілі ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Вілейскага райвыканкама, аграрыям раёна патрэбна скасіць 12085 гектараў траў першага ўкосу, на 7 чэрвеня было ўбрана 1492 гектары, што складае 12 працэнтаў да плана. Ідзе нарыхтоўка сенажу, яго на Вілейшчыне запланавана нарыхтаваць 118800 тон. На азначаную дату было закладзена 3596 тон, што складае 3 працэнты ад плана.


Лідзіруюць на зялёным жніве ААТ «Чурлёны», дзе ўбрана 29 працэнтаў ад запланаванага, філіял «Юнік-­агра» (20 працэнтаў), ААТ «Нарачанскія зоры» (19 працэнтаў). Касавіца ў нашым раёне набірае тэмпы і пашы­раецца. Жадаем поспехаў аграрыям у гэтай важнай справе!

Ірына БУДЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 144 queries