Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Прышчэпка ад грыпу

У Беларусі, паводле даных на 8 лістапада, супраць грыпу прышчэплены 2 млн. 66 тыс. 133 чалавекі, паведамілі 10 лістапада ў Міністэрстве аховы здароўя.
За кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту вакцынаваны 682 тыс. 636 чалавек, мясцовых бюджэтаў — 934 тыс. 225, сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый — 412 тыс. 436, а таксама за кошт асабістых сродкаў — 36 тыс. 836 чалавек. Разам з тым Міністэрства аховы здароўя настойліва рэкамендуе насельніцтву прыняць удзел у вакцынацыі супраць грыпу.
Цяпер захваральнасць ВРВІ ў Беларусі не перавышае эпідэмічны ўзровень. Сярод захварэўшых дамінуюць дзеці (61,7 працэнта). У этыялагічнай структуры ВРІ, паводле вынікаў праводзімага маніторынгу, у 94,7 працэнта пераважаюць негрыпозныя рэспіраторныя вірусы. У прыватнасці, адэнавірусы — 34,2 працэнта, РС-вірус — 28,1 працэнта, вірусы парагрыпу 10,5 працэнта, змешаныя інфекцыі — 21,9 працэнта, вірусы грыпу А і В складаюць 5,3 працэнта.
***
Каб папярэдзіць захворванне, спецыялісты раяць часта мыць рукі з мылам на працягу 20 секунд. Не рэкамендуецца падыходзіць да хворых бліжэй, чым на паўтара-два метры. Акрамя таго, у час эпідэміі вірусных захворванняў трэба ўстрымацца ад частых наведванняў месц з вялікай колькасцю людзей.

БелТА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 126 queries