Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Алена Азончык: «Сёлетні юбілей у мяне адметны»

У гэтым прызналася жыхарка аграгарадка Балашы Крывасельскага сельсавета Алена Азончык, юбілейны дзень нараджэння якой супаў з асноўным днём галасавання – 26 студзеня.


– Так атрымалася, і мне вельмі прыемна, – сказала Алена Пятроўна. – Галасавала дома, да нас наведаліся з Ерхаўскага ўчастка №23. Аддала свой голас за самага дастойнага кандыдата, а затым мяне павіншавалі з юбілеем.

Матуля дваіх дзяцей і бабуля чатырох унукаў, Алена Пятроўна галасавала за самае важнае – за мір, спакойную будучыню нашу і нашых дзяцей і ўнукаў.

– Каб жылі яны, дзеці і ўнукі, дастойна, вучыліся і працавалі пад мірным небам, спакойна хадзілі па вуліцах, з аптымізмам глядзелі ў будучыню, – так аргументавала жанчына свой выбар.

Да нядаўняга часу Алена Пятроўна працавала ў мясцовай гаспадарцы, а зараз ужо на заслужаным адпачынку. Спраў хапае і дома, зазначае, бо сям’я мае немалую гаспадарку. Аднак юбілярша наперад не загадвае, магчыма, і не ўседзіць яна дома і зной­дзе яшчэ прымяненне сваім сілам і вопыту.

 

Ірына БУДЬКО

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 146 queries