Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Ці спрабавалі вы страву манашкі?

Хачу ўзгадаць рэцэпт маёй бабулі, якая нарадзілася на Вілейшчыне. Яна заўжды гатавала нам цікавае печыва. Калі яны з маім дзедам ездзілі на кірмаш у Даўгінава ці Смаргонь, то заўжды, акрамя іншага прывозілі абаранкі. Дык вось, што нам, малым дзецям, рабіла бабуля.

Маленькія абараначкі (сушкі) абліць кіпнем і патрымаць у ім, каб яны размяклі, але не разваліліся. Падрумяніць вялікую лыжку масла. Сушкі, выцягнуўшы з вады, пасаліць і заліць гарачым маслам. Атрымоўваецца вельмі смачна і незвычайна па смаку.
Паспрабуйце. Смачна есці!

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 123 queries