Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Узровень – вышэй мінулагодняга

Тэмпы сёлетняга жніва вышэй мінулагодніх, – сведчыць аператыўная інфармацыя райсельгасупраўлення. Па стане на 5 жніўня ўжо ўбрана 68 працэнтаў збожжавых палеткаў (летась – 43,2 працэнта). Радуе і валавы зор збажыны, які на азначаную вышэй дату склаў 59666 тон (чуць не напалавіну вышэй мінулагодняга паказчыка). Сярэдняя па раёну ўраджайнасць – 32 цэнтнеры з гектара. Яна і паўплывала на рост валавога намалоту.
Хоць у плане ўраджайнасці пазітыўны малюнак якраз і не складваецца. Ён – даволі пярэсты. Традыцыйны лідар – адкрытае акцыянернае таварыства «Нарачанскія зоры» (50,1 цэнтнера). Высокая культура земляробства, прадуманая да дробязяў стратэгія агратэхнікі даюць свой плён. Другое і трэцяе месцы па ўраджайнасці дзеляць між сабой ААТ «Сцешыцы» (42,8 цэнтнера), філіял «Усходні» (42,7 цэнтнера). Ніжэй сярэдняй раённай ураджайнасць у «Стайках», «Новай Любаніі», аграфірме «Ілья» і некаторых іншых сельгасарганізацыях. Ужо блізкія да завяршэння ўборкі збожжавых «Сцешыцы», «Нарачанскія зоры», УП «Вілія-агра». Найвышэйшы намалот у ААТ «Даўгінава» – 7860 тон. Віншуем лідараў! Няхай іх прыклад будзе стымулам для іншых.
Марыя КУЗАЎКІНА

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries