Уборка збожжавых каласавых у Беларусі завершыцца на працягу 1-2 дзён. Аб гэтым заявіў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіль Паўлоўскі.
Збожжавыя каласавыя, паводле даных на 24 жніўня, убраны ўжо на 95 працэнтаў запланаванай плошчы. Засталося ўбраць 120-130 тыс.га. Ураджайнасць збожжавых складае 34,7 ц/га, што на 5 ц/га больш у параўнанні з мінулым годам. Пры гэтым планавалася ўраджайнасць 40 ц/га. Намеснік міністра нагадаў, што ўборка гэтых культур павінна была завяршыцца 20-22 жніўня, але крыху зацягнулася з-за частых дажджоў.
Намалочана 7 млн. 450 тыс.т збожжа (без кукурузы), чакаецца атрымаць яшчэ 250-300 тыс.т. Насельніцтва і фермерскія гаспадаркі пачалі масавую ўборку збожжавых каласавых, ад іх чакаецца атрымаць яшчэ 500 тыс.т збожжа.
У лік дзяржзаказу ўжо здадзена 940 тыс.т збожжа з 1 млн. 25 тыс.т запланаваных. Праз некалькі дзён дзяржзаказ будзе выкананы, падкрэсліў Васіль Паўлоўскі.
Гаспадаркі рэспублікі нядаўна пачалі ўборку грэчкі і проса. У бягучым годзе плануецца атрымаць 25 тыс.т грэчкі. БелТА
Ураджайнасць – вышэй мінулагодняй
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов


