У рамках акцыі «Моладзь – за ўраджай», падзячнае пісьмо ад кіраўніка раённай выканаўчай улады атрымаў камбайнавы экіпаж Руслана Садоўскага і Аляксея Драчылоўскага з «Нарачанскіх зораў». Гаспадарка практычна завяршыла ўборку збожжавых, па стану на 16 жніўня бягучага года намалаціўшы 6186 тон зерня.
Гэта вышэйшы ў раёне паказчык. А хуткім тэмпам спрыяла спаборніцтва, разгорнутае тут сярод камбайнавых экіпажаў, якое вызначыла і першага ў раёне лідара па тысячнаму намалоту. Моладзі ёсць на каго раўняцца, ёсць з каго браць прыклад. Пераемнасць хлебаробскага звання – гэта тое, на чым трымаюцца дасягненні нарачанцаў, іх упэўненасць у заўтрашнім дні.
Марыя КУЗАЎКІНА
Фота прадстаўлена раённым камітэтам
грамадскага аб’яднання БРСМ


