Жніво завяршаецца. І гэта бачна з аператыўнай інфармацыі сельгасупраўлення. Апошнія загоны – і змораныя, як і іх гаспадары, камбайны стануць на прыкол да наступнай уборачнай пары. А сёлетняе жніво ўсё ж працягвае нас радаваць чарговымі дасягненнямі, папаўняючы новымі імёнамі спіс камбайнераў-тысячнікаў. Казімір і Пётр Ляшковічы з «Даўгінава» на КЗС-1218 намалацілі 1105 тон збажыны. Па стане на 22 жніўня ў раёне значацца ўжо 14 экіпажаў-тысячнікаў.
Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов


