Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Ведай нашых

У канцы чэрвеня ў Маладзечне прайшла Рэспубліканская спартакіяда школьнікаў па баскетболу сярод юнакоў. У зборнай сталічнай вобласці гулялі і віляйчане – Канстанцін Купцэвіч, які зараз вучыцца ў дзяржаўным рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву, і Сяргей Жук, вучань першай гарадской школы. Трэба прызнаць, што менавіта яны, што называецца, задавалі тон гульні, паказваючы высокія вынікі. Так, капітан каманды Канстанцін Купцэвіч па выніках спартакіяды прызнаны лепшым абаронцам і самым рэзультатыўным іграком. А ўвогуле, каманда Мінскай вобласці заняла ў спаборніцтвах другое месца, выйграўшы ў баскетбалістаў Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай, Віцебскай і Гродзенскай абласцей і ўступіўшы толькі баскетбалістам Мінска. Вельмі падтрымлівалі спартсменаў балельшчыкі, нераўнадушныя да спорту людзі.
Да спаборніцтваў каманду рыхтаваў таксама віляйчанін трэнер Валерый Купцэвіч, бацька лепшага іграка каманды. Як расказаў сам Валерый Фёдаравіч, любоў да спорта ў сына – з самага маленства. Урэшце, і ці магло быць іначай, калі бацька дзіцяці – спартсмен! Сёння Канстанцін ужо ў складзе зборнай рэспублікі, а пасля спартакіяды ў зборную ўключаны і Сяргей Жук, якога трэнеруе Іосіф Іваноўскі. Так што чакае хлопцаў вялікая будучыня, і, верыцца, яшчэ не раз мы пачуем іх прозвішчы, будзем ганарыцца землякамі. А пакуль – вучоба, трэніроўкі, спаборніцтвы… Дзень спартсмена распісаны па хвілінах, кожная з якіх напоўнена сэнсам і працуе на перспектыву.
Ірына БУДЗЬКО.
На здымках: Канстанцін Купцэвіч і Сяргей Жук з трэнерамі Валерыем Фёдаравічам Купцэвічам і Іосіфам Іосіфавічам Іваноўскім.

Фота аўтара

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 169 queries