Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

В Ильянской школе прошла спартландия, посвящённая 23 февраля

Штогод напрыканцы лютага ў Ільянскай школе традыцыйна праводзіцца  спартландыя, прысвечаная Дню абаронцаў Айчыны. Гэты год не стаў выключэннем. На мерапрыемства былі запрошаны вучні 5-11 класаў і іх бацькі. Усе сабраліся ў спартыўнай зале. Ганаровае месца занялі члены журы, настаўнікі нашай школы.

Пад гукі марша ў зале з’явіліся каманды будучых абаронцаў: каманда жоўтых і каманда белых.

Першы конкурс — “Баскетбол”. Удзельнікі павінны як мага хутчэй правесці баскетбольны мяч вакол перашкод. Каманды на старце. Раздаецца  свісток –  і адразу ж уперад вырываецца каманда жоўтых, але і белыя не губляюць надзеі і імкнуцца дагнаць сапернікаў. Усё ж такі спрытнейшай  аказалася каманда жоўтых. Пасля на арэну выйшлі гіравікі. Першым  зыходную пазіцыю заняў прадстаўнік каманды белых — Вараўка Філіп. Патрэбна адзначыць, што яго фізічнай падрыхтоўцы можа пазайздросціць, напэўна, кожны вучань нашай школы, бо ён падняў гіру аж 38 разоў. А яшчэ ўдзельнікам спартландыі давялося пераадолець паласу перашкод, пасапернічаць у перацягванні каната і нават пастраляць.

Урэшце журы аб’явіла вынікі: агульны лік 12:12. Атмасфера ў зале стала вельмі напружанай, асабліва хваляваліся ўдзельнікі каманд. Бо наступны быў вельмі незвычайны: конкурс класных кіраўнікоў каманд. Пакуль журы падводзіла вынікі спартландыі, у выкананні вучаніц 9”Б” класа прагучала песня ”Сто дней до приказа”.

У заключным слове дырэктар школы Юшко Ігар Аляксандравіч сказаў: ”Каманды паказалі выдатную гульню і даказалі, што яны дастойны насіць ганаровае званне абаронца Айчыны.” А перамагла ў спартландыі каманда жоўтых з лікам 14:13,5. Але салодкія прызы атрымалі ўсе.

Ксенія БАЖЭЛКА, вучаніца 9”А” класа

Ільянскай сярэдняй школы імя А.А.Грымаця


Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 170 queries