Шлях Перамогі

Вилейская районная газета – свежие и интересные новости

У гімназіі №2 адбылося спартыўнае мерапрыемства

Надзіва цёплае і запамінальнае мерапрыемства прайшло ў мінулую суботу ў нашым класе. Яно было прымеркавана да Дня маці, таму менавіта жанчынам адводзілася галоўнае месца. Нашы дзеці, мы, мамы, і нашы матулі – тры пакаленні сабраліся разам, і ўсім нам было весела і цікава.

Спачатку ў спартыўнай зале гімназіі прайшло забаўляльна-спартыўнае спаборніцтва дзвюх каманд пад прыгожымі назвамі «Камета» і «Страла». Трэба было бачыць, як горача падтрымлівалі ўнукі сваіх мам і бабуль і наадварот. Трэба сказаць, што бабулі ўбачыліся хлопчыкам і дзяўчынкам з новага боку, зусім не такімі, як звычайна – ля пліты ці з вязаннем у руках. Апранутыя па-спартыўнаму, яны ўдзельнічалі ў цікавых конкурсах, здабываючы ачкі для сваіх каманд. Стараліся ўсе, таму і пераможцамі ў выніку сталі абедзве каманды.

А затым усе разам – дзеці, мамы, бабулі і класны кіраўнік Валянціна Аляксандраўна Епіхава – сабраліся за салодкім сталом. Было цёпла не толькі ад гарачага чаю, але і ад самой атмасферы дабрыні, узаемаразумення і павагі. Людзі розных пакаленняў, мы знайшлі агульныя тэмы для размоў: гаварылі пра выхаванне, вучобу, працу, дзяліліся цікавымі рэцэптамі і ўражаннямі ад класнага мерапрыемства. Асабліва важна было пачуць меркаванне аб ім бабуль. І яны аднагалосна адзначылі, што такія цёплыя сямейна-школьныя сустрэчы вельмі важныя. Яны не проста даюць магчымасць бліжэй пазнаёміцца, з карысцю правесці час, але і аб’ядноўваюць усіх нас, робяць мацнейшымі нашы сем’і. Дзякуй за цікавае мерапрыемства нашай паважанай Валянціне Аляксандраўне і за актыўны ўдзел у ім – нашым дарагім мамам і бабулям. Было і сапраўды вельмі цікава і весела.
Ад імя вучняў 4 «Б» класа  гімназіі № 2 і іх бацькоў  Святлана БУДЗЬКО.
Фота прадастаўлена аўтарам

img_1476

img_1475

img_1433

img_1375

img_1377

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
НОВОСТИ РУБРИКИ
Яндекс.Метрика 35 queries