Шлях Перамогі

Вилейская районная газета

Спорт

На мажорнай ноце пачаўся навучальны, а з ім і спартыўны год для юных фізкультурнікаў Вілейшчыны. Нашы спартсмены 1996-97 г.н. сталі віцэ-чэмпіёнамі Мінскай вобласці па футболу турніра «Скураны мяч»

Фінал спаборніцтваў, у які трапілі шэсць мацнейшых каманд вобласці, праходзіў у Старых Дарогах. У стартавай гульні Вілейка перамагла гаспадароў з лікам 2:0 (галы забівалі Канстанцін Купцэвіч і Павел Чарапан). У другі гульнявы дзень вілейскія футбалісты правялі дзве гульні. Першую выйгралі ў Дзяржынска з лікам 3:0 (Мікіта Абразцоў, Павел Чарапан, Канстанцін Купцэвіч). У другім матчы нашым футбалістам не хапіла фізічнай падрыхтоўкі, але яны гулялі вельмі самааддана. У выніку перамогу святкавалі маладзечанцы 1:5 (Канстанцін Купцэвіч).
Інтрыга апошняга дня складвалася з таго, што перамога гарантавала нам другі радок у табліцы, паражэнне давала шанц сапернікам пакінуць віляйчанаў увогуле без узнагарод. У каманды са Слуцкага раёна практычна не было шансаў, нашы перамаглі з лікам 3:0 (Мікіта Абразцоў, Артур Бяроза, Канстанцін Купцэвіч). Безумоўна, адным з самых яркіх ігракоў турніра стаў Канстанцін Купцэвіч, які вызначаўся дакладнымі ўдарамі ў кожнай гульні. Трэба падзякаваць бацькам юных футбалістаў, самім дзецям, трэнерам, якія рыхтавалі спартсменаў. Трэба адзначыць, што ўдалае выступленне вілейскай каманды – заслуга настаўнікаў фізічнай культуры, што працуюць у сістэме адукацыі, а таксама трэнераў пазашкольных устаноў сістэмы фізкультуры і спорту.
Сяргей НЯХАЙЧЫК

Полная перепечатка текста и фотографий без письменного согласия главного редактора "Шлях перамогі" запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки | Условия использования материалов
Яндекс.Метрика 168 queries