Увогуле. пры такім тэмпературным рэжыме, які падарыла надвор’е, спаборніцтвы праводзіць не рэкамендуецца. Менавіта па гэтай прычыне кожны з удзельнікаў браў на сябе асабістую адказнасць за прынятае рашэнне выйсці на лыжню.
На старт выйшлі шэсць каманд. У складзе кожнай – па тры лыжнікі. Пераможцамі прызнаны лыжнікі Вілейскай школы-інтэрната. Другімі сталі прадстаўнікі РУ “Вілейкарайгаз”, а да “бронзы” прыехалі спартсмены Рабунскай школы.
Але абсалютна лепшы вынік у камандным заліку паказала сям’я Каркотка. Бацька, сын і дачка прадэманстравалі сапраўдны майстар-клас, але выступалі па-за конкурсам у камандным заліку.
Сярод індывідуалаў дзве верхнія прыступкі на п’едэстале занялі бацька і сын, Валерый і Мікіта Каркоткі. Трэцяе месца заняў Іван Шаблыка (школа-інтрнат). Сярод жанчын найлепшы вынік паказала Людміла Ціхановіч са школы-інтэрната. Дарэчы, фінішаваць ёй прыйшлося на спіне — так яна імкнулася да перамогі. Другое месца – у Наіны Лычаўка з Рабунскай школы, а трэцяе – у Галіны Станкевіч, якая прадстаўляе “Вілейкарайгаз”.
Што аб’яднала і сагрэла ўдзельнікаў у сцюжу, дык гэта вогнішча. Яно стала адметным сімвалам свята. Мінус быў заўважаны толькі на стобіку тэрмометра, плюс – у добразычлівых адносінах спартсменаў. Любоў да спорту і здаровага ладу жыцця пераважыла ўсе катаклізмы.
Сяргей НЯХАЙЧЫК, фота аўтара
Начальнік аддзела спорту Алег Гаўрышчук віншуе з перамогай Людмілу Ціхановіч