Беларуска Кацярына Карстэн выйшла ў фінал чэмпіянату свету па акадэмічнаму веславанню, які праходзіць у новазеландскім Карапіра. 4 лістапада беларуска стала лепшай у сваім паўфінальным заездзе, пераадолеўшы 2000 м за 8 мін.06,95 сек. Пуцёўкі ў фінал атрымалі таксама чэшка Мірка Кнапкава (8 мін.09,51 сек.) і новазеландка Эма Твіг (8 мін.15,64 сек.), якія фінішавалі ўслед за Кацярынай Карстэн.Яшчэ тры пропускі ў фінал былі разыграны ў другім паўфінальным заездзе. Яны дасталіся Фрыдзе Свенсан са Швецыі (7 мін.46,91 сек.), Іве Абрадавіч з Сербіі (7 мін.51,51 сек.) і расіянцы Юліі Левінай (7 мін.56,69 сек.).
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка і шасцікратная пераможца сусветных пяршынстваў Кацярына Карстэн з’яўляецца адзінай прадстаўніцай Беларусі на сусветным форуме. Удзельнікаў у іншых класах лодак вырашана было не пасылаць у Новую Зеландыю з-за вялікіх затрат на транспарціроўку каманды і інвентару, а таксама з-за адсутнасці шанцаў на заваяванне медалёў у алімпійскіх дысцыплінах.
БелТА
Фота zvyazda.minsk.by


