Першая ракетка планеты Каралін Вазняцкі (Данія) прыбудзе ў Мінск увечары 18 лістапада. На наступны дзень яна згуляе ў дабрачынным матчы з лепшай беларускай тэнісісткай Вікторыяй Азаранка (10-ы нумар сусветнага рэйтынгу).
Унікальнае тэніснае свята пачнецца ў мінскім Палацы спорту 19 лістапада ў 17.30, калі Каралін Вазняцкі і Вікторыя Азаранка правядуць аўтограф-сесію для ўсіх жадаючых, затым яны дадуць майстар-клас юным выхаванцам беларускіх тэнісных школ, а ў 19.00 пачнецца паказальны матч. Пасля паядынку адбудзецца дабрачынны аўкцыён, на які вядучыя тэнісісткі планеты выставяць свае ракеткі і камплекты экіпіроўкі. Усе выручаныя сродкі ад аўкцыёну і продажу білетаў на матч паступяць у Рэспубліканскі цэнтр дзіцячай анкалогіі і гематалогіі ў Бараўлянах.
БелТА